Дом па вуліцы Замкавай, 27 (Мінск)
Дом па вуліцы Замкавай, 27 — будынак у Мінску, размешчаны ў Ракаўскім прадмесці. Пабудаваны ў другой палове XIX ст. з цэглы.
Славутасць | |
Дом па вуліцы Замкавай, 27 | |
---|---|
![]() Дамы № 27а і 27 | |
53°54′24″ пн. ш. 27°32′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Статус |
![]() |
Гістарычная забудова на няцотным баку вуліцы знішчана ў пачатку 2000-х гадоў. Частка дома № 27 адноўлена разам з дамамі № 29 і 31 ў сярэдзіне 2000-х, астатняя частка (№ 27а) адноўлена разам з домам № 25 у сярэдзіне 2010-х гадоў.
Архітэктура
правіцьДамы № 25, 27, 29, выкананыя ў эклектычным стылі, шчыльна прымыкаюць адзін да аднаго, утвараюць адзіны фронт забудовы і ўспрымаюцца як адзіны фасад. Дом № 27 уяўляе сабой двухпавярховы, прамавугольны ў плане будынак. Фасад вырашаны плоскасна і строга, раскрапаваны міжпаверхавым і завяршальным развітым шматслаёвым карнізамі, цэнтр фасада вылучаны неглыбокім выступам на другім паверсе з лапаткамі па баках і завершаны трохвугольным франтончыкам. Вокны лучковыя, на другім паверсе дэкарыраваны ліштвамі[1] з прамымі сандрыкамі. У частцы будынка (№ 27а) размешчана гасцініца «На Замкавай».
Зноскі
- ↑ на фотаздымках да аднаўлення вокны без ліштваў
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх