Дом па вуліцы Карла Маркса, 43 (Брэст)

Брэст

Дом па вуліцы Карла Маркса, 43 — будынак у Брэсце, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Пабудаваны ў другой палове XIX — пачатку XX ст. з цэглы. Разам з дамамі № 53, 55, 57, 60, 66 і 70 утварае ансамбль. У доме і будынку, які прымыкае да яго з поўначы і мае той жа адрас, размяшчаюцца Брэсцкая транспартная пракуратура, Пракуратура горада Брэста, Пракуратура Брэсцкага раёна[1].

Славутасць
Дом па вуліцы Карла Маркса, 43
52°05′27″ пн. ш. 23°41′19″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы XIXXX
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
Map

Архітэктура правіць

Трохпавярховы, прамавугольны ў плане. Цэнтральная і бакавыя часткі галоўнага фасада акцэнтаваны рызалітамі, фланкіраваны лапаткамі. Паверхі аддзелены карнізнымі паясамі. Сцяна галоўнага фасада на 1-м паверсе пакрыта рустам і прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на 2-м — дэкарыравана балюстрадай у неглыбокіх нішах, над аконнымі праёмамі — сандрыкі і дэкаратыўныя ракавіны.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць