Дом па вуліцы Леванеўскага, 5

Дом па вуліцы Леванеўскага, 5 — будынак у гістарычным цэнтры Брэста.

Славутасць
Дом па вуліцы Леванеўскага, 5
52°05′42″ пн. ш. 23°40′53″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата пабудовы 1930-я
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Е000002шыфр 112Е000002
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Асабняк пабудаваны ў 1930-я гады з цэглы[1]. У будынку размешчана Брэсцкае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Архітэктура правіць

Аднатыпны з домам № 9. Будынкі № 3, 5, 7, 9, 11 ствараюць своеасаблівы сіметрычны ансамбль — характэрны прыклад тыпавой секцыйнай і асабняковай забудовы гэтага раёна[1].

 
План дома

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокім мансардавым дахам. Цэнтральны ўваход размешчаны ў глыбокай лоджыі з трохпралётнай аркадай на 2 калонках. Сіметрыя пластычнага даху з боку галоўнага (паўднёва-ўсходняга) фасада падкрэслена 3 люкарнамі. Вуглавыя нішы і шырокія лапаткі ў прасценках паміж прамавугольнымі вокнамі надаюць фасадам пластычнасць. У калідорнай планіроўцы будынка вызначаецца цэнтральны вестыбюль з лесвіцай на мансардавы паверх[1].

Зноскі

  1. а б в В. М. Чарнатаў. 28. Забудова вуліцы Леванеўскага // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — С. 58. — 368 с., іл.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць