Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 7а

Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 7а — будынак у Мінску, размешчаны ў Траецкім прадмесці. Пабудаваны ў XIX ст. з цэглы. У будынку размешчаны Літаратурны музей Максіма Багдановіча.

Славутасць
Дом па вуліцы Максіма Багдановіча, 7а
53°54′29″ пн. ш. 27°33′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 711Е000001шыфр 711Е000001
Map

Архітэктура правіць

Дом № 7а размешчаны ў глыбіні квартала і уяўляе сабой трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з неглыбокімі рызалітамі на бакавых фасадах, накрыты двухсхільным дахам. Плоскія наверхні сцен фасадаў члянёны прамавугольнымі вокнамі. На трэцім паверсе, які аддзелены ад першых двух карнізным поясам, 2 невялікія балконы з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць