Дом па завулку Дабрамысленскім, 3

Дом па завулку Дабрамысленскім, 3 — будынак у Мінску, размешчаны ў былым прадмесці Добрыя Мыслі.

Славутасць
Дом па завулку Дабрамысленскім, 3
53°53′28″ пн. ш. 27°32′22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Архітэктурны стыль канструктывізм[d]
Архітэктар Аляксандр Пятровіч Воінаў, Мікалай Іванавіч Гіляраў[d] і Аляксей Фёдаравіч Крылоў[d]
Дата пабудовы 1932 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000033шыфр 713Г000033
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў 1932 годзе па праекце архітэктараў А. П. Воінава, М. І. Гілярава, А. Ф. Крылова[1].

18 красавіка 1942 г. пад Мінскам была дэсантавана група савецкіх разведчыкаў, у якую ўваходзіў Л. А. Барсукоўскі (камандзір). 27 ліпеня 1942 г. самалётам быў дастаўлены сувязны ЦК КП(б)Б М. М. Бортнік (П. М. Грыб). Яны павінны былі ўмацаваць разведгрупу С. К. Вішнеўскага, якая дзейнічала ў Мінску. Рацыя размяшчалася па кватэры А. Д. і М. Т. Загорскіх (кв. 53). Сеансы сувязі праводзіліся таксама з кватэры С. А. Берасневіча (вул. Быхаўская, 20, кв. 1). На гэтай кватэры працавала таксама рацыя разведгрупы С. К. Вішнеўскага. Разведчыкі наладзілі сувязь з Мінскім камуністычным падполлем. Восенню 1942 г. рацыя групы С. К. Вішнеўскага была запеленгавана акупантамі. Таму разведгрупа пайшла ў партызанскі атрад «Штурм» Мінскай вобласці. У пачатку студзеня 1943 г. члены групы загінулі[2].

 
Мемарыяльная дошка

У 1966 г. на доме ўстаноўлена мемарыяльная дошка, у 1984 г. абноўлена (архіт. М. Ткачук; сілумін)[2].

Архітэктура правіць

 
Дом уначы

У архітэктуры будынка канструктывісцкія рысы — рызаліты лесвічных клетак з вертыкальным шкленнем, вялікія праёмы, выцягнутыя балконы — спалучаюцца з элементамі лаканічнага дэкору — рустоўкай, ліштвамі[1].

Зноскі

  1. а б Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. — 335 с.: илл. ISBN 978-985-08-0868-4
  2. а б Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць