Дом па праспекце Незалежнасці, 42

Мінск

Дом па праспекце Незалежнасці, 42 — комплекс будынкаў у Мінску, размешчаных на рагу праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова.

Славутасць
Дом па праспекце Незалежнасці, 42
53°54′36″ пн. ш. 27°34′40″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль савецкі класіцызм[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Забудова квартала, які размешчаны на ўсход ад плошчы Перамогі, паміж праспектам Незалежнасці, вуліцамі Казлова, Румянцава, Захарава і пл. Перамогі, праектавалася ў канцы 1940-х — пачатку 1950-х гг. пад кіраўніцтвам М. В. Баршча. Адзін вугал гэтага квартала (пл. Перамогі) быў ужо заняты будынкам, які ўваходзіў у «ансамбль Столера». М. В. Баршч запраектаваў для гэтага квартала яшчэ тры вуглавыя будынкі Г-падобнай формы, якія складаліся з двух карпусоў, і яшчэ тры меншыя будынкі, якія запаўнялі разрыў паміж асноўнымі акцэнтамі кампазіцыі — вуглавымі будынкамі квартала. З пункту гледжання сілуэтнай кампазіцыі цэнтральнага раёна горада, самым важным з запраектаваных М. В. Баршчам будынкаў гэтага квартала з’яўляўся жылы дом на вуглу праспекта і вул. Даўгабродскай (сучасная вул. Казлова), з павышанай вуглавой часткай. Першапачаткова тут знаходзіўся мураваны будынак інтэрната інстытута народнай гаспадаркі, запраектаваны ў 1932—1935 гг. архітэктарам А. Воінавым (разбураны ў 1941—1944 гг.). Як адзначаў у 1951—1952 гг. М. С. Асмалоўскі[1]:

  Из числа жилых зданий первоочередного строительства на Советской улице большой интерес представляет комплекс 5-этажных домов в двух кварталах между Круглой площадью и Долгобродской улицей … Наиболее значительным из них является жилой дом тракторного завода (арх. М. О. Барщ), строящийся на углу Советской и Долгобродской улиц и подчеркиваемый высотной 12-этажной башенной частью. Эта высотная часть дома увенчана легкой декоративной формой. … Устройство высотной части дома в виде башни преследует важную градостроительную задачу. … Эта башня будет служить самой значительной силуэтной точкой на оси Советской улицы, она видна на всем протяжении улицы, с обеих сторон. Эту ж функцию башня выполняет и для вновь создаваемой широкой магистрали Долгобродской улицы…  

Перакрыжаванне праспекта і вул. Казлова займае, несумненна, адно з важнейшых месцаў у планіровачнай структуры цэнтральнага раёна Мінска. Зыходзячы з гэтых абставін, не ўсе аўтары так як М. С. Асмалоўскі падтрымлівалі кампазіцыйна-сілуэтнае рашэнне гэтага ўчастка праспекта, прапанаванае М. В. Баршчам. Ацэньваючы архітэктурнае рашэнне забудовы гэтай часткі праспекта сапраўдны член Акадэміі Архітэктуры СССР М. Колі ў 1953 г. выказваў думку, што[1]:

  … оно не может считаться окончательно найденым. Композиционная целесообразность устройтсва башенной части жилого дома на углу проспекта И.В, Сталина и Долгобродской улицы несомненна, т.к. она дополнит систему высотных композиций в панораме и силуэте Минска. Но местонахождение башенной части и композицию из центра города, нельзя признать удачными. Башня жилого дома и обелиск … находящийся в центре Круглой площади, будут зрительно накладываться друг на друга.  

На думку А. Швідкоўскага[1]:

  … одной башни недостаточно для архитектурного решения такого ответственного узла, каким является пересечение одного из главных транспортных диаметров (проспекта) с основной кольцевой магистралью (ул. Долгобродская). Наиболее распространенным и оправдавшим себя на практике приемом решения подобных пересечений является совмещение их с площадью… Организовав пересечение двух важнейших магистралей между Круглой и Комаровской площадями, авторы планировки центрального раёона Минска отошли от установившейся традиции, но пока еще не представили другого полноценного в архитектурном и функциональном отношении решения.  

У фондах Архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі захоўваецца праект будынка, датаваны 1949 г. Планавалася, што будынак будзе складацца з трох карпусоў[1]:

  пятиэтажного корпуса, расположенного на углу Советской и Долгобродской, и четырехэтажного корпуса с повышением до пяти этажей в средней части, расположенного по Долгобродской улице и Омскому переулку. … Корпус, расположенный по Советской улице, имеет 5 этажей с магазином в 1-м этаже, и подвалом. … В первом этаже … три достаточно больших изолированных магазина… в корпусе — 60 двухкомнатных квартир. … Высотная часть здания, расположенная на углу улиц Советской и Долгобродской, имеет девять основных этажей и надстройку уменьшенной площади… (10-й, 11-й и 12-й этажи)…  

.

«Праектнае заданне» некалькі разоў перараблівалася — у БДАНТД захаваліся тры варыянты: 1949 года; 1951 года і 1953 года. У 1953 г. адбылася не зусім зразумелая па паслядоўнасці, і толькі часткова адлюстраваная ў архіўных дакументах, двайная змена прыналежнасці зямельнага ўчастка — квартала паміж праспектам, вул. Даўгабродскай і Омскім завулкам — такім чынам і змена заказчыка праектуемага комплекса жылых дамоў па перыметру гэтага квартала. Рашэннем Мінгарвыканкама ад 3.12.1953 года было адменена ранейшае рашэнне ад 24.09.1953 года аб прадастаўленні зямельнага ўчастка на рагу вул. Даўгабродскай і праспекта мінскаму гадзіннікаваму заводу і перададзены пад забудову мінскаму паліграфічнаму камбінату[1].

У 1954—1955 гг. было складзена новае «Праектнае заданне на жылыя дамы паліграфічнага камбіната…», падпісанае праф. М. Баршчам (аўтар праекта) і Л. Аранаўскасам (галоўны архітэктар праекта). Змянілася павярховасць вуглавой часткі будынка (2-і корпус) — замест 9 асноўных паверхаў і трохпавярховый надбудовы са шпілем было запраектавана 8 асноўных паверхаў, якія завяршаліся вуглавым франтонам (магчыма з гадзіннікам) і дэкаратыўным парапетам. Фасад (корпус № 1) з боку праспекта планавалася абліцаваць тэразітам, цокаль — гранітам пад бучарду, дваровыя фасады — сілікатнай цэглай. Дзверы, па праекту, павінны былі быць «дубовымі … прыборы … з каляровых металаў». Архітэктурныя дэталі дэкору фасада па пр. Сталіна ў праекце 1954 г. таксама выглядаюць больш сціпла, чым у папярэдніх варыянтах (1949-53 гг.)[1].

Але рэальна існуючы дэкор фасадаў дома № 42 яшчэ больш лаканічны, г.зн. праект 1954 г. не быў цалкам рэалізаваны. Рабочы праект забудовы і планіроўкі гэтага квартала быў распрацаваны ў 1956—1957 гг. і ўключае чарцяжы вертыкальнай планіроўкі, азелянення, сеткі і інш. Аўтарам гэтага праекта з’яўляецца архітэктар В. Аладаў. У якасці аўтараў «Рабочага праекта корпуса № 1. Архітэктурна-будаўнічая частка», распрацаванага ў 1954—1956 гг. фігуруюць М. Баршч і М. Л. Аранаўскас, а ў якасці «сааўтара» — В. Аладаў (Подпіс М. Баршча ў штампах чарцяжоў адсутнічае). Аднак гэты праект уключае толькі планы, разрзы, канструкцыі і г.д. — чарцяжоў фасадаў у справе няма. «Рабочы праект корпуса № 2. Архітэктурна-будаўнічая частка», датаваны 1955-57 гг. Праект уключае планы фундаментаў, падвалаў, пперакрыццяў, разрэзы, лесвіцы і г.д. (фасады адсутнічаюць). Аўтарамі чарцяжоў з’яўляюцца Л. Рымінскі, І. Елісееў, Ю. Шпіт. Дакладныя ўказанні на прычыны і гісторыю змены аўтараў гэтага ансамбля ў архіўных дакументах адсутнічаюць. Верагодна, у сувязі з Пастановай ЦК аб ліквідацыі лішкаў у архітэктурным праектаванні[ru] (1955 г.) праект сілуэтнага рашэння, і, асабліва апрацоўкі фасадаў гэтага ансамбля быў адхілены, хаця агульныя прынцыпы планіровачнага вырашэння гэтага квартала прапанаваныя М. Баршчам, былі захаваныя. У сувязі з ад’ездам М. Баршча ў другой палове 1950-х гг. у Маскву, к праектаванню будынкаў былі прыцягнуты другія аўтары — Л. Рымінскі, І. Елісееў, а таксама мінскія архітэктары пасляваеннага пакалення — В. Аладаў і Ю. Шпіт[1].

Архітэктура правіць

Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак з павышанай 8-павярховай вуглавой часткай, вырашанай накшталт вежы. Вуглавая частка размешчана з водступам ад чырвонай лініі забудовы. Вулічныя фасады дома па пр. Незалежнасці і вул. Казлова вырашаны аднолькава. На першым паверсе чаргуюцца вялікія вокны вітрын, дэкарыраваныя арачнымі высокімі абрамленнямі і прамавугольныя меншых памераў аконныя праёмы, таксама аздобленыя рустам[2].

Зноскі

Спасылкі правіць