Мікалай Джэмсавіч Колі

(Пасля перасылкі з М. Колі)

Мікалай Джэмсавіч (Якаўлевіч) Ко́лі (руск.: Николай Джемсович (Яковлевич) Колли; 5 (17) жніўня 1894, Масква, Расійская імперыя3 снежня 1966) — савецкі архітэктар[4]. Правадзейны член Акадэміі архітэктуры СССР1950) і Акадэміі будаўніцтва і архітэктуры СССР1957)[5].

Мікалай Джэмсавіч Колі
Дата нараджэння 5 (17) жніўня 1894
Месца нараджэння
Дата смерці 3 снежня 1966(1966-12-03)[2][3][…] (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Альма-матар
Працы і дасягненні
Месца працы
Працаваў у гарадах Масква
Найважнейшыя пабудовы станцыя метро «Чыстыя пруды»
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Мікалай Колі нарадзіўся 5 (17) жніўня 1894 года ў Маскве, у сям’і шатландскага паходжання. Вучыўся з 1912 па 1922 год спачатку ў МВЖСД, затым у ВМАТЭМАЙСе. Пад кіраўніцтвам А. В. Шчусева ў 19131915 гг. працаваў над праектам Казанскага вакзала[4].

У 1923 годзе пад кіраўніцтвам І. У. Жалтоўскага працаваў над праектам комплексу УСГВ. У 19271932 гг. у складзе групы архітэктараў, якую ўзначальваў В. А. Вяснін, праектаваў Днепрагэс і сацгорад у Запарожжы[4].

Мікалай Колі аўтар праекта дома «Новая Масква» на Ленінградскім праспекце (1926 год, цяпер перабудаваны)[6], Вялікага Каменнага моста, Новаарбацкага моста[7].

Сумесна з Ле Карбюзье ў 1928—1932 гг. працаваў у Парыжы і Маскве над праектам будынка Цэнтрасаюза.

Сумесна з архітэктарам К. Рабавым спраектаваў будынак Маскоўскага інстытута савецкага кааператыўнага гандлю Цэнтрасаюза СССР у раёне Сокал.

З 1933 года працаваў у якасці галоўнага архітэктара архітэктурна-праекціровачнай майстэрні № 6, праектаваў Цэнтральны стадыён СССР імя І. В. Сталіна ў Ізмайлаве, станцыі Маскоўскага метро — Смаленская, Парк Культуры (паўночны павільён), Кіраўская[4][8], Павялецкая-Кальцавая[9].

У час Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе заканчэння Мікалай Колі распрацоўваў планы рэканструкцыі гарадоў Цверы[10], Мінска (1945)[11], Рыгі (1946)[4]. Працы па распрацоўцы генеральнага плана аднаўлення і развіцця Калініна (так называлася Цвер з 1931 па 1990 год) пачаліся ў 1944 годзе[10]. Адзін з аўтараў «Эскіза планіроўкі Мінска» (1944), праекта стадыёна «Дынама» ў Мінску (19471954)[5].

Сумесна з прафесарам І. Д. Мельчаковым Мікалай Колі распрацаваў праект магілы М. І. Калініна.

З 1935 па 1951 год узначальваў Маскоўскае аддзяленне Саюза архітэктараў.

У 1924—1941 гадах выкладаў у Маскоўскім тэхнічным універсітэце імя Баўмана, з 1931 па 1941 у Маскоўскім архітэктурным інстытуце.

Памёр Мікалай Джэмсавіч Колі 3 снежня 1966 года, пахаваны на Увядзенскіх могілках.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б Колли Николай Джемсович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Колли Николай Джемсович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Cohen J. Nikolay Kolli // Kolli, Nikolay // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T047217
  4. а б в г д Большая Российская энциклопедия: В 30 т. / Председатель науч.-ред. совета Ю. С. Осипов. Отв. ред С. Л. Кравец. Т. 14. Киреев — Конго. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2009. — 751 с.: ил.: карт.
  5. а б Колі Мікалай Джэмсавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  6. Жылы дом кааператыва «Новая Масква» (№ 14) Архівавана 7 красавіка 2009.
  7. Николай Джемсович Коли // Москва: Энциклопедия / гл. ред. С. О. Шмидт; сост.: М. И. Андреев, В. М. Карев. — М. : Большая российская энциклопедия, 1997. — 976 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-85270-277-3.
  8. Шматпакутная станцыя
  9. Большая советская энциклопедия. Гл. ред. Б. А. Введенский, 2-е изд. Т. 21. Кинестезия — Коллизия. 1953. 628 стр., илл.; 52 л. илл. и карт.
  10. а б ВОЗРОЖДЕННЫЙ ГОРОД Архівавана 26 лістапада 2010.
  11. Праспект для рабочых «Літаратурная газета»

Літаратура

правіць
  • Тарасова Е. А. Николай Джемсович (Яковлевич) Колли (1894—1966) // Мастера советской архитектуры об архитектуре / Сост. М. Г. Бархин, Ю. С. Яралова. — М.: Искусство, 1975. — Т. 2. — С. 349—363. — 584 с.
  • Архитектор Н. Я. Колли // «Архитектура СССР», 1964, № 12.
  • Колі Мікалай Джэмсавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі

правіць