Доўгае (возера, басейн Зехі)
До́ўгае во́зера — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Зехі, за 13 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лепель.
Доўгае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 164,2 м |
Даўжыня | 2,53 км |
Шырыня | 0,36 км |
Плошча | 0,65 км² |
Аб’ём | 0,00522 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 5,6 км |
Найбольшая глыбіня | 28,4 м |
Сярэдняя глыбіня | 8 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | 0,22—0,245 ‰ |
Празрыстасць | 2,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 9,2 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,65 км². Даўжыня 2,56 км, найбольшая шырыня 0,36 км. Найбольшая глыбіня 28,4 м, сярэдняя 8 м. Даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Аб’ём вады 5,22 млн м³. Плошча вадазбору 9,2 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, параслі лесам, на поўначы і паўночным захадзе часткова разараныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі катлавіны, на поўдні і паўднёвым усходзе нізкія. Вакол возера пойма шырынёй да 40 метраў. Падводная частка катлавіны стромка-ўвагнутай формы з рэзкім павелічэннем глыбінь у цэнтры. Паўночна-заходняя частка возера мелкаводная. Дно да глыбіні 5—8 м выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей — крэменязёмістымі сапрапелямі.
Возера Доўгае мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі і слабапраточнае. Упадаюць ручаі і на поўначы выцякае ручай у возера Пышна. Шырыня паласы надводнай расліннасці ўздоўж берагоў да 50 м, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3,5—4 м.
У Доўгім возеры водзяцца шчупак, лешч, судак, акунь, плотка, лінь, гусцяра і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Крыўцы и Пышна і Дом паляўнічага Лепельскай лесапаляўнічай гаспадаркі.
Літаратура
правіць- Мельнікаў А. К. Доўгае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — 522 с. — 10 000 экз.
- До́ўгае во́зера // Блакітная кніга Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мінск: БелЭн, 1994. — С. 150. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп. тираж 3 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28, 64. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Доўгае Архівавана 7 лютага 2013.
- ЛОХ ГЛХУ Лепельский лесхоз Архівавана 4 сакавіка 2016. (руск.)