Пышна (возера)
Пы́шна — возера ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Зеха, за 14 км на паўночны захад ад горада Лепель, на поўдзень ад вёскі Пунішча.
Пышна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 164 м |
Даўжыня | 1,4 км |
Шырыня | 0,43 км |
Плошча | 0,34 км² |
Аб’ём | 0,00108 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3,46 км |
Найбольшая глыбіня | 5,2 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,2 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | 0,24—0,27 ‰ |
Празрыстасць | 3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 20,9 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | рака Зеха |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,34 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,43 км найбольшая глыбіня дасягае 5,2 м, сярэдняя каля 3,2 м. Плошча вадазбору 20,9 км². Аб’ём вады 1,08 млн м³.
Катлавіна Пышна лагчыннага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 2—3 да 10—12 метраў, спадзістыя. Берагавая лінія звілістая. Берагі сплавінныя, месцамі пясчаныя. Пойма забалочаная, шырынёй ад 10—40 да 700 м (на паўднёвым захадзе і паўночным усходзе). Дно возера выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. У Пышна ўпадае ручай з возера Доўгае, на паўночным усходзе выцякае рака Зеха. Зарастае больш за 70 % плошчы возера. Сярод раслін: аер, хвошч, трыснёг, чарот, гарлачыкі, харавыя водарасці.
У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, лінь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Пышна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Пышна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 153. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 г. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)