Дры́жнік вялікі[3] (Briza maxima) — від кветкавых раслін роду Дрыжнік (Briza) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Дрыжнік вялікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Briza maxima L.

Сінонімы
Macrobriza maxima (L.) Tzvel.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  41529
NCBI  29665
EOL  1114041
GRIN  t:7725
IPNI  393293-1
TPL  kew-400234

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі У. Кёртыса «Curtis’s Botanical Magazine», 1787

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 20—60 см з валасістым каранямі і галінастымі ад асновы сцёбламі. Лісце простае, лінейна-ланцэтнай формы, з гладкім краем, шурпатае зверху, сядзячае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Каласкі яйцападобнай формы, складзеныя з 5—20 кветак, пукатыя, з залаціста-ружовым потым бураватым адценнем, сабраныя у мяцёлку. Плод — зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Радзімай расліны лічыцца Міжземнамор’е. Як заносная, сустракаецца ў іншых рэгіёнах. На тэрыторыі Беларусі інтрадуктавана ў 1940-я гады ў Цэнтральным батанічным садзе Акадэміі навук БССР[3]. Цвіце ў ліпені. Зімаўстойлівы від. Выкарыстоўваецца ў якасці дэкаратыўнай.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць