Дрэвагу́бца, або чырвонапузырнік[3] (Celástrus) — род кветкавых раслін сямейства брызглінавых. Каля 30 відаў.

Дрэвагубца

Дрэвагубец (Celastrus scandens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Celastrus L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27973
NCBI  85180
EOL  50553
GRIN  g:2220
IPNI  6537-1
FW  54678

Арэал правіць

Пашыраны ва Усходняй Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальный АН Беларусі інтрадукаваны 5 відаў і 1 форма. Дрэвагубца круглалісты (Celastrus orbiculatus) рэкамендаваны для зялёнага будаўніцтва.

Батанічнае апісанне правіць

 
Чырвонапузырнік круглалісты (Celastrus orbiculatus)

Дрэвавыя густагалінастыя ліяны з доўгімі цыліндрычнымі парасткамі. Лісце простае, эліпсападобнае, бліскучае, цёмна-зялёнае, увосень ярка-жоўтае. Кветкі дробныя, непрыкметныя, зеленаватыя, у пазушных мяцёлках. Плод — каробачка. Дэкаратыўныя і лекавыя расліны. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.

Выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваюць для вертыкальнага азелянення. Нельга высаджваць каля дрэў і кустоў (парасткі дрэвагубцы сціскаюць ствол і расліна-апора гіне, адсюль назва роду).

Некаторыя віды правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 34. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Species Records of Celastrus(недаступная спасылка). Germplasm Resources Information Network. United States Department of Agriculture. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2009. Праверана 16 красавіка 2009.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць