Дубраўка (княгіня польская)
Дубраўка, вядомая таксама як Дабрані, або Дамбру́ўка, (чэшск.: Doubravka, польск.: Dąbrówka; паміж 920 і 931 — 977) — дачка чэшскага князя Баляслава I, прадстаўніца дынастыі Пржэмысловічаў, княгіня польская.
Дубраўка | |
![]() | |
Дубраўка Багемская (партрэт працы Яна Матэйкі) | |
Дзейнасць | палітык |
---|---|
Веравызнанне | каталіцтва |
Нараджэнне | 940-я[1] |
Смерць | 977[2][3][…] |
Дынастыя | Дынастыя Пржамысловічаў |
Бацька | Баляслаў I Грозны[d] |
Маці | Бягота[d] |
Муж | Мешка I і Гунтэр[d] |
Дзеці | Баляслаў I Храбры, Сігрыд Гордая, Gunzelin, Margrave of Meissen[d], Гунхільд Вендэнская[d] і Свентаслава[d] |
БіяграфіяПравіць
Першым яе мужам быў Гунтэр Мерзебургскі, ад якога яна мела двух сыноў: Экехарда I і Гунцэліна.
У 965 годзе выйшла замуж за першага князя Польшчы Мешку I, які пад яе ўплывам прыняў хрысціянства ў 966 годзе, разам са шматлікімі знатнымі асобамі. Хрышчэнне правёў чэшскі біскуп Богувід (Bohuwid). Дубраўка шмат садзейнічала распаўсюджванню хрысціянства ў Польшчы. Памерла ў 977 годзе, пахавана ў Саборы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Гнезне.
Храніст Казьма Пражскі ў «Чэшскай хроніцы» ў XII стагоддзі, крытычна ацэньваў Дубраўку: «Быўшы ўжо ў старэчым узросце, яна выйшла замуж за польскага князя, зняла пры гэтым са сваёй галавы ўбор і надзела дзявоцкі вянок, што было вельмі неразумна з яе боку».
У Дубраўкі і Мешкі было двое дзяцей: Баляслаў I Храбры і дачка Святаслава, жонка караля Швецыі Эрыка VI Пераможца, пасля смерці якога стала жонкай дацкага караля Свена I Вілабародага.
ПродкіПравіць
БібліяграфіяПравіць
- Титмар Мерзебургский. Хроника. В 8 кн. / Пер. с лат. И. В. Дьяконова. М.: «SPSL»-«Русская панорама», 2005.
- Козьма Пражский. Чешская хроника. М., 1962.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 23 лістапада 2018.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1066503249 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
- ↑ Dobrawa
- ↑ Dobrawa // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.