Дуб балотны
Дуб балотны[3] (Quércus palústris) — буйное дрэва родам з Паўночнай Амерыкі; від роду Дуб (Quercus) сямейства Букавыя (Fagaceae).
Дуб балотны | ||||||||||||||||
![]() Агульны выгляд дарослага дрэва. Батанічны сад у Марбургу, Германія(ням.) бел. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Quercus palustris Münchh. | ||||||||||||||||
Арэал | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Дуб балотны — стройнае дрэва вышынёй да 25 м і дыяметрам праекцыі кроны 10-15 м. Крона пірамідальная (у маладосці вузкапірамідальная, затым — шырокапірамідальная). Кара ствала зелянява-карычневая, доўга застаецца гладкай.
Лісце даўжынёй да 12 см, з пяццю-сям’ю глыбока выразанымі, амаль да сярэдзіны ліста, зубчастымі лопасцямі, зверху ярка-зялёныя, знізу святлей, з пучкамі валасінак ў кутках жылак. Восенню — ярка-пурпуровае.
Жалуды сядзячыя, амаль шарападобныя, у папярочніку да 1,5 см, прыкладна на траціну ахоплены плюскай.
Распаўсюджанне і экалогіяПравіць
У прыродзе дуб балотны расце на глыбокіх, вільготных глебах берагоў рэк і балот. Радзімай яго лічыцца Паўночная Амерыка, у асноўным ўсход ЗША — ад Канэктыкута да Канзаса. Паўночней від распаўсюджаны аж да канадскай правінцыі Антарыа.
У параўнанні з Quercus rubra дадзены від менш марозаўстойлівы, больш патрабавальны да глебы і яе вільготнасці. Добра пераносіць гарадскія ўмовы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
ЛітаратураПравіць
- Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — 612 с. — 2 500 экз.
- Harrison, Lorraine (2012). RHS Latin for gardeners. United Kingdom: Mitchell Beazley. p. 224. ISBN 9781845337315.
СпасылкіПравіць
- Дуб балотны (Quercus palustris Muenchh.)
- Flora of North America: Quercus palustris
- Quercus palustris images at bioimages.vanderbilt.edu
- Pin Oak Diagnostic photographs and information.
- Harlow W. M. Trees of the Eastern and Central United States and Canada. — 1942.
- Quercus palustris Muenchh. на USDA Forest Service
- Barnes B. V. & Wagner Jr., W. H. Michigan Trees. — 2004.