Душы́ца[3][4] (Acinos) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Душыца

Душыца палявая (Acinos arvensis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acinos Mill. (1754)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  184861
NCBI  224742
IPNI  30237232-2

Батанічнае апісанне

правіць

Аднагадовыя, зрэдку шматгадовыя травяністыя расліны з простымі адзіночнымі або шматлікімі сцёбламі. Лісце супраціўнае, дробнае, яйцападобнай або рамбічнай формы, звужанае ў кароткі чаранок. Кветкі дробныя, фіялетава-пурпуровага колеру, у несапраўдных кальчаках ў пазухах лісця. Плод — чатырохарэшак.

Распаўсюджанне

правіць

Род налічвае каля 10[4] відаў, па дадзеных The Plant List — 1 від: душыца альпійская (Acinos alpinus). Расліны роду распаўсюджаны ў Еўропе, Міжземнамор’і, Пярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца душыца палявая (Acinos arvensis)[4]. Растуць у сухіх сонечных месцах, на пясках, чыгуначных насыпах, каля дарог і інш.

Гаспадарчае значэнне

правіць

Меданосныя, эфіралейныя і лекавыя расліны[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць