Душыца палявая[3] (Acinos arvensis) — від кветкавых раслін роду душыца (Acinos).

Душыца палявая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acinos arvensis (Schur) Dandy

Сінонімы
Clinopodium acinos (L.) Kuntze, 1891

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  184862
GRIN  t:316871
IPNI  444205-1
TPL  kew-43426

Народныя назвы правіць

Акрамя назвы душыца палявая выкарыстоўваюцца таксама парушэнец, чабрыца, чабрычнік[4], мацічнік[5], базіліка палявая[5].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна, якая звычайна расце каля 20 см у вышыню і распаўсюджваецца на 3 см. Яна аддае перавагу расці на моцным сонечным святле. Пах злёгку нагадвае чабор, што абыгрываецца ў некаторых народных назвах[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Acinos arvensis — (Lam.)Dandy., Retrieved December 6, 2013

Літаратура правіць

Спасылкі правіць