Дынабургская крэпасць

Дынабу́ргская крэпасць (лат.: Daugavpils cietoksnis, Dinaburgas cietoksnis) — фартыфікацыйнае збудаванне пачатку XIX стагоддзя ў Дынабургу (Латвія). Будаўніцтва цалкам скончылася ў 1878 годзе праз пастаянныя перашкоды. Помнік горадабудаўніцтва і архітэктуры дзяржаўнага значэння Латвіі.

Славутасць
Дынабургская крэпасць
руск.: Динабургская крепость
літ.: Daugavpils cietoksnis
Агульны выгляд. Фота 1990-х гадоў.
Агульны выгляд. Фота 1990-х гадоў.
55°53′10″ пн. ш. 26°29′43″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Тып будынка крэпасць
Архітэктурны стыль ампір, класіцызм, псеўдаготыка
Заснавальнік Аляксандр I
Дата заснавання 1810[1]
Будаўніцтва 18101878 гады
Асноўныя даты

Зацвярджэнне праекта крэпасці — 8 (20) жніўня 1810
Удзел у вайне з Напалеонам — 1-4 ліпеня 1812
Асвячэнне крэпасці — 21 мая 1833
Крэпасць пераназвана ў Дзвінск — 14 студзеня 1893

Ператворана ў крэпасць-склад — 12 красавіка 1897
Сайт dinaburgascietoksnis.lcb.lv
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У былым арсенале крэпасці цяпер дзейнічае Мастацкі цэнтр Марка Ротка.

Гісторыя

правіць

У 1810 годзе расійскі імператар Аляксандр I напярэдадні вайны з Францыяй загадаў пачаць будаўніцтва крэпасці з мэтай умацавання мяжы. Кіраваў працамі ваенны інжынер генерал Я. Ф. Гекель  (руск.). Будаўніцтва вялося ў дзве змены, працавалі 10 000 работнікаў. У 1812 годзе 24-тысячнае французскае падраздзяленне пад камандаваннем маршала Нікаля Удзіно захапіла крэпасць.

 
Барочны касцёл Святога Іуды Тадэвуша на тэрыторыі крэпасці ў пачатку XX ст.

Далейшыя працы пасля адваявання крэпасці адбываліся пад кіраўніцтвам спецыялістаў Інжынернага дэпартамента Ваеннага міністэрства.

У 1830 годзе крэпасць з сувязі з пачаткам вызваленчага польскага паўстання была пераведзена на ваенны стан. 4 красавіка (24 сакавіка1831 на здушэнне паўстанцаў выйшлі батальёны егерскіх палкоў. У другой палове 1831 года ў крэпасць перанесены артылерыйскі арсенал з Вільні.

2 чэрвеня (21 мая1833 года ў прысутнасці імператара Мікалая I і найвышэйшага духавенства Расіі адбылося асвячэнне крэпасці.

У 1863 годзе ў сувязі з чарговым паўстаннем Дынабургская крэпасць зноў пераведзеная на ваенны стан, з Рэвельскай крэпасці (цяпер Талін) дзеля ўмацавання ў яе перавезеныя 258 гармат розных калібраў і відаў.

У 1860—1870-я гады былі выкананы працы па пракладцы вадаправоду, будаўніцтве водапад’ёмнай вежы з паравой машынай і помпай, забрукаванні ўсіх вуліц і асобных унутраных двароў. Будаўнічыя працы працягваліся да 1878 года.

18 снежня (6 снежня1869 года ў крэпасці быў заснаваны дзіцячы прытулак імя вялікага князя Мікалая Аляксандравіча для сіротаў і салдацкіх дзяцей, якія ў працоўны час заставаліся без бацькоўскага нагляду. З 1875 года пачаў дзейнасць Дынабургскі мясцовы камітэт Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа. У 1881 годзе ў крэпасці створаная дзяржаўная тэлеграфная станцыя.

У 1887 годзе створаная крэпасная пажарная каманда і крэпасная жандарская каманда. Абедзве скасаваныя ў 1914 годзе.

 
Фантан з чыгунных гармат, адкрыты да стагоддзя вайны 1812 года

24 красавіка (12 красавіка1897 года крэпасць стала крэпасцю-складам. У 1912 годзе ўведзенае электрычнае асвятленне.

У 1914 годзе пераведзеная на ваенны стан. 4 жніўня (23 ліпеня1914 года створаная Дзвінская ваенная акруга.

Пасля атрымання Латвіяй незалежнасці ў 1920 годзе ў крэпасці размясціліся палкі латвійскай Земгальскай дывізіі і «Вікерсы» танкавай роты.

У Другую сусветную вайну нямецкія ўлады стварылі тут лагер для савецкіх ваеннапалонных Шталаг 340.

У 1948—1993 гадах у крэпасці дзейнічала Дзвінскае вышэйшае авіяцыйнае інжынернае вучылішча. У 1998 годзе крэпасць была перададзена ва ўпраўленне Дзяржаўнага агенцтва нерухомасці Латвіі.

Архітэктура

правіць
 
Мікалаеўская брама
 
Артылерыйскі арсенал
 
Міхайлаўская брама
 
Прамежкавая брама

Крэпасць размешчаная па абодва берагі ракі Дзвіны. Манументальная фартыфікацыйная сістэма з абшытымі рваным і часаным камянём эскарпамі галоўнага вала, васьмю бастыёнамі, равелінамі, казематамі з магутнымі цаглянымі скляпеннямі вылучаецца строгасцю і дбайнасцю выканання.

Крэпасць мае выгляд умацаванага горада: авальная ў плане тэрыторыя падзеленая рэгулярнымі кварталамі. Пасярод кварталаў размешчаная квадратная (150×150 м) пляцпарадная плошча. Паводле дэтальнага праекту забудовы 1816 года былі пракладзены галоўныя (шырынёй 21 м) і другасныя (шырынёй 10 м) вуліцы, унутры якіх размяшчаліся ваенныя і грамадзянскія пабудовы, вылучаныя ў зоны. Галоўная вертыкальная дамінанта — барочны касцёл Святога Іуды Тадэвуша з 60-метровымі вежамі, дзе набажэнствы ладзіліся таксама і для лютэранаў, і для праваслаўных — у 1944 годзе быў узарваны.

Асноўныя двух- і трохпавярховыя будынкі каменданцкага дома, штаба, арсеналаў, шпіталя, казармаў і афіцэрскіх дамоў стэрэатыпныя, з рысамі позняга класіцызму. У аздабленні паўднёвай Міхайлаўскай і заходняй Мікалаеўскай брамы выкарыстаныя матывы егіпецкай архітэктуры і готыкі. Усходняя Аляксандраўская і паўночная Канстанцінаўская брама былі падобныя архітэктурай. Апошняя была разбурана ў 1962 годзе дзеля ўвозу на тэрыторыю вучылішча буйнагабарытнага абсталявання.

Зноскі

  1. а б Latvijas VēstnesisLatvijas Vēstnesis, 1993. Праверана 18 лістапада 2017.

Спасылкі

правіць