Дэлі Блінд (нідэрл.: Daley Blind; нар. 9 сакавіка 1990, Амстэрдам, Нідэрланды) — нідэрландскі футбаліст, паўабаронца абарончага тыпу іспанскага клуба «Жырона» і нацыянальнай зборнай Нідэрландаў. Сын футбаліста Дэні Блінда[3].

Футбол
Дэлі Блінд
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 9 сакавіка 1990(1990-03-09)[1] (34 гады)
Грамадзянства
Рост 180 см
Вага 72 кг
Пазіцыя крайні абаронца, абаронца, паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2014 Аякс Амстэрдам 102 (3)
2010   Гронінген[d] 17 (0)
2014—0000 Манчэстэр Юнайтэд 59 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера

правіць

Пачаў займацца футболам у акадэміі амстэрдамскага «Аякса», клуб за які гуляў бацька Дэлі. Свой першы прафесійны кантракт з клубам падпісаў у 17 гадоў. 7 снежня 2008 года Дэлі дэбютаваў за клуб у матчы супраць «Валендама». Праз некалькі дзён пасля гэтага, падоўжыў кантракт з клубам да 2013 года.

 
Дэлі Блінд у гульні за «Манчэстэр Юнайтэд» ў 2017 годзе.

30 жніўня 2014 года «Манчэстэр Юнайтэд» на сваім сайце абвясціў пра тое, што яны дасягнулі дамоўленасці аб пераходзе іграка ў англійскі клуб[4]. 1 верасня 2014 года Дэлі афіцыйна стаў футбалістам манчэстэрскага клуба, які выклаў за іграка 13,8 млн фунтаў[5]. Блінд дэбютаваў у складзе «чырвоных» праз 13 дзён пасля складання кантракту, правёўшы 90 хвілін матчу супраць «Куінз Парк Рэйнджэрс» на Олд Трафард[6]. Свой першы гол забіў 20 кастрычніка, калі з далёкай дыстанцыі накіраваў мяч у браму «Вест Бромвіч Альбіёна» (2:2). На пачатку сезона 2016—2017 гадоў Прэм’ер-лігі стаў асноўным іграком абароны разам з Крысам Смолінгам, аднак, па вяртанні ў склад Філа Джонса і Маркаса Роха быў выціснуты з пачатковага адзінацаткі. У наступным навязаў канкурэнцыю леваму абаронцы Люку Шоу.

У ліпені 2018 года Блінд павярнуўся на радзіму, склаўшы чатырохгадовую дагавор з «Аяксам», які выдаткаваў на набыццё паўабаронцы 16 млн еўра[7]. 16 снежня 2018 года футбаліст здабыў свой першы хет-трык у прафесійнай кар’еры ў пераможным матчы супраць «Дэ Граафсхап», пры гэтым матч ён правёў на пазіцыі цэнтральнага абаронцы[8]. 27 снежня 2022 года па скасаванні кантракту паміж іграком і клубам як вольны агент перайшоў да складу нямецкай «Баварыі»[9].

Дасягненні

правіць

«Аякс»:

«Манчэстэр Юнайтэд»:

«Баварыя»:

Крыніцы

правіць
  1. Daley Blind // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. FIFA World Cup 2022 Sticker Album — 80 с. — ISBN 978-65-5516-143-4
  3. Ajax sign Daley Blind. Ajax.nl
  4. «United agree deal for Blind». Manchester United.
  5. «Daley Blind: Man Utd sign Dutch international for £13.8m». BBC Sport
  6. «Man Utd 4—0 QPR». BBC Sport.
  7. «Ajax rondt transfer Daley Blind af». AFC Ajax.
  8. Netherton, Alexander (16.12.2018). «Football news — Ajax hit eight against De Graafschap». Eurosport.
  9. «FC Bayern sign Daley Blind». FC Bayern Munich.

Спасылкі

правіць