Ерусалімскія алеі
Ерусалімскія алеі (польск.: Aleje Jerozolimskie) — адна з галоўных вуліц Варшавы, якая перасякае горад з усходу (Мост Панятоўскага) на захад (кірунак Прушкава).
Ерусалімскія алеі Варшава | |
---|---|
польск.: Aleje Jerozolimskie | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Польшча |
Горад | Варшава |
Гістарычны раён | Сьрудмесце, Ахота, Воля, Урсус |
Працягласць | 10 км |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Цэнтрум |
Ранейшыя назвы | вул. Ген. Уладзіслава Сікорскага |
Назва ў гонар | Новы Ерусалім[d] |
Паштовы індэкс | 00-024, 00-374, 00-495, 00-508, 00-692, 00-697, 00-803, 00-807, 00-813, 02-001, 02-011, 02-017, 02-208, 02-222, 02-304, 02-305, 02-326, 02-342, 02-486 и 02-495 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Характарыстыка
правіцьВуліца пачынаецца ад маста князя Юзэфа Панятоўскага, перасякае Новы Свят (ронда генерала Шарля дэ Голя), потым Маршалкоўскую (ронда Дмоўскага), праспект Яна Паўла ІІ і вул. Жаляза мінуўшы плошчу Завішы, паварочвае на паўднёвы захад і даходзіць да мяжы з Варшавай. Ад ронды Сібірскіх сасланых да вуліцы Лапушанскай.
Вуліца з’яўляецца часткай Варшаўскай кальцавой дарогі і нацыянальнай дарогі 7 і еўрапейскай трасы E77.
Па Еразалімскіх алеях пралягаюць дарогі:
Нумар дарогі | Адрэзак |
---|---|
былая 631 | вул. Смольна — плошча Завішы |
былая 717 | плошча Завішы — вул. Сакалоўскага «Гжымала» |
былая 2 | вул. Сакалоўскага «Гжымала» — пр. Прымаса Тысячагоддзя |
7 | пр. Прымаса Тысячагоддзя — вул. Лапушанскай |
7 былая 719 |
вул. Лапушанскай — пр. Абаронцаў Варшавы |
719 | пр. Абаронцаў Варшавы — мяжа горада |
Вуліца цягнецца да Прушкава, дзе на скрыжаванні з вуліцамі Баляслава Пруса і Багатэраў Варшавы (ваяводская дарога 718) пераходзіць у праспект Войска Польскага.
Гісторыя
правіцьНазва вуліцы паходзіць ад існавалага ў XVIII стагоддзі габрэйскага паселішча Нова Ерусаліму, на захад ад сённяшняй плошча Завішы, заснаванае ў 1774 г. у юрыдыкі Божыдар-Каленчын Аўгустам Сулкоўскім. У той час яна называлася Ерусалімскай дарогай, а затым Еразалімскай вуліцай. Пазней з’явілася назва Ерусалімская алея (у адзіночным ліку), якая пазней была заменена сучаснай назвай у множным ліку — Ерусалімскія алеі.
Канчаткова пракладка вуліцы адбылася ў 1823—1824 гадах. Алеі праразалі увесь горад ад Іерусалімскай брамы да берага Віслы. Артэрыя шырынёй 40 метраў была засаджана чатырма радамі таполяў.
У 1845 годзе на скрыжаванні з вуліцай Маршалкоўскай быў пабудаваны Венскі вакзал па праекце Генрыка Марконі. Уздоўж вуліцы пачалі ўзводзіць камяніцы ў стылі эклектыкі, мадэрну і мадэрнізму. У 1902 г. каля скрыжавання з вул. Жалязна, быў пабудаваны Каліскі вакзал па праекце Юзэфа Гуса.
У 1908 г. па вуліцы ўпершыню ездзілі электрычныя трамваі. У 1904—1913 гадах быў пабудаваны Мікалаеўскі мост (цяпер мост Панятоўскага). У 1921—1932 гадах пад вуліцай пабудаваны міжгарадскі чыгуначны тунэль.
Алеі, выгляд у бок скрыжавання з вул. Маршалкоўскай (1908) | Алеі на скрыжаваньні з Новым Святам (1908) | Ерусалімскія алеі ў 1939 годзе |
Падчас нямецкай акупацыі праспекты атрымалі назву Банхофштрасэ (1941—1943), затым зменены на Райхштрассе (1943 г. — 1945) і Остландштрасэ (1943−1945).
Падчас Варшаўскага паўстання вуліца была месцам жорсткіх баёў. Каля вул. Брацкай была пабудавана барыкада, якая забяспечвала адзіную пешаходную сувязь паміж паўночнай і паўднёвай часткамі горада. Пасля паўстання быў узарваны Галоўны вакзал і спалена большасць камяніц паміж вуліцамі Новы Свят і Маршалкоўскай.
19 студзеня 1945 г. у Ерусалімскіх Алеях адбыўся парад Войска Польскага, які прымалі Баляслаў Берут і Эдвард Асобка-Мараўскі.
З 27 лістапада 1946 г. па 22 чэрвеня 1949 г. участак Ерусалімскіх алей ад вул. Маршалкоўскай да Новага Свята разам з фрагментам, які ахоплівае вуліцу 3 Мая названы у гонар Генерал Уладзіслава Сікорскага. У студзені 1948 г. на скрыжаванні з вул. Новы Свят, усталяваны першы пасляваенны святлафор.
У 1958 годзе была пашырана праезная частка паміж вуліцамі Новы Свят і Маршалкоўска.
У 1955 годзе на поўночным боку вуліцы адкрыты палац культуры і навукі, а праз 20 год цэнтральны чыгуначны вакзал.
З 1990-х гадоў з абодвух бакоў вуліцы выбудоўваюцца хмарачосы.