Ея[1] (руск.: Е́я) — рака ў Краснадарскім краі Расіі, упадае ў Ейскі ліман Таганрогскага заліва Азоўскага мора. Даўжыня 311 км, плошча басейна 8650 км². Цячэ ў шырокай даліне па Кубана-Прыазоўскай (Прыкубанскай) нізіне. Сцёк пераважна ў перыяд раставання снягоў, летам Ея перасыхае; у нізоўях даліна забалочаная. Вада саланаватая. Сярэдні гадавы расход вады каля 2,5 м³/с (станіца Кушчоўская). Прытокі: Сасыка (левы) і Кугаея (правы).

Ея
Характарыстыка
Даўжыня
  • 311 км
Басейн 8 650 км²
Расход вады 2,5 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 45°55′51″ пн. ш. 40°41′05″ у. д.HGЯO
Вусце Ейскі ліман
 • Каардынаты 46°39′52″ пн. ш. 38°35′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Ейскі ліман
Краіна
Код у ДВР 06010000112108100000220
physical
Ея
Ея
— выток, — вусце

Зноскі

  1. карта Краснадарскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).