Жанна дэ Бурбон (фр.: Jeanne de Bourbon; 3 лютага 1338, Венсен, Валь-дэ-Марн, Францыя — 6 лютага 1378, Парыж, Францыя) — каралева Францыі, дачка П’ера I, герцага дэ Бурбон, і Ізабелы дэ Валуа, дачкі Карла Валуа і Маго дэ Сен-Поль. Жонка Карла V Мудрага.

Жанна дэ Бурбон
фр.: Jeanne de Bourbon
Жанна дэ Бурбон.
Жанна дэ Бурбон.
Сцяг Каралева Францыі
8 красавіка 1364 — 6 лютага 1378
Каранацыя 19 мая 1364, Рэймскі сабор, Рэймс, Францыя
Папярэднік Жанна Авернская
Пераемнік Ізабела Баварская
Нараджэнне 3 лютага 1338(1338-02-03)[1]
Смерць 14 лютага 1378 (40 гадоў) ці 6 лютага 1378 (40 гадоў)
Месца пахавання
Род Бурбоны
Бацька П’ер I дэ Бурбон[d]
Маці Ізабела Валуа[d]
Муж Карл V Мудры[2][3]
Дзеці Карл VI Валуа[2], Людовік Арлеанскі[2], Кацярына Валуа[d], Жан Французскі[d] і Ізабэла Валуа[d][4]
Веравызнанне хрысціянства
Дзейнасць арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Жанна дэ Бурбон нарадзілася ў замку Венсен праз два тыдні пасля свайго кузена, будучага караля Францыі, Карла V Мудрага. Абодва дзіцяці былі ахрышчаны ў царкве Мантрэйль у адзін і той жа дзень.

8 красавіка 1350 года Жанна дэ Бурбон узяла шлюб з Карлам Валуа (13381380), будучым каралём Францыі Карлам V Мудрым (13641380). У 1364 годзе яна стала каралевай Францыі.

У той час, калі Жанна была яшчэ жонкай дафіна, Карл абвясціў пра сваю сувязь з Бетай дэ Касінель. Але пасля свайго ўкаранавання, якое адбылося 19 мая 1364 года, кароль зблізіўся з жонкай. Пасля Карл заўсёды цікавіўся меркаваннем Жанны па любым пытанні.

Жанна дэ Бурбон памерла пры нараджэнні сваёй дачкі Кацярыны. Жан Фруасар гаварыў пра гэту падзею так: «Калі каралева была цяжарная, урачы забаранілі ёй купацца і проціпаказалі ёй ванну. Нягледзячы на іх забарону, яна захацела купацца і адтуль прыйшло зло смерці.»

Пасля смерці Жанны Карл быў вельмі засмучаны. «Яна — маё прыгожае святло і сонца майго каралеўства», — казаў ён. Крысціна Пізанская пісала пра каралеўскую жалобу так: «Кароль быў вельмі сумны пасля скону каралевы; нягледзячы на яго вялікую мужнасць, смерць Жанны прычыніла яму такі вялікі боль і доўжыўся ён так доўга, што ніколі больш людзі не бачылі падобнай жалобы, бо яны кахалі адзін аднаго вялікім каханнем.»

Сям’я і дзеці правіць

Муж: (з 8 красавіка 1350) Карл V Мудры (21 студзеня 1338 — 16 верасня 1380), сын караля Францыі Жана II Добрага, і Боны Люксембургскай. Даводзіўся Жанне дэ Бурбон кузенам. З іх 10 дзесяці дзяцей да сталага ўзросту дажылі толькі 2 сына:

  1. Жанна (13571360);
  2. Жан (13591364);
  3. Бона (13601360);
  4. Жанна (13661366);
  5. Жан (7 чэрвеня 1366 — 21 снежня 1366);
  6. Карл VI Вар’ят (3 снежня 136821 кастрычніка 1422), кароль Францыі;
  7. Марыя (13701377);
  8. Людовік I Арлеанскі (13 сакавіка 137223 лістапада 1407), герцаг Арлеанскі, заснавальнік Арлеанскай галіны дому дэ Валуа. Яго ўнук узышоў на прастол Францыі пад імем Людовіка XII;
  9. Ізабела (13731378);
  10. Кацярына (13781388).

Зноскі

  1. Lundy D. R. Jeanne de Bourbon // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б в Kindred Britain
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage

Спасылкі правіць

Гл. таксама правіць