Жан Батыст Каміль Каро

Жан Батыст Каміль Каро (фр.: Jean-Baptiste Camille Corot, 17 ліпеня 1796, Парыж — 22 лютага 1875, там жа) — французскі мастак і гравёр, адзін з самых паспяховых і пладавітых пейзажыстаў эпохі рамантызму, які аказаў ўплыў на імпрэсіяністаў. Замалёўкі і эскізы Каро цэняцца амаль гэтак жа высока, як і скончаныя карціны. Колеравая гама Каро заснаваная на тонкіх адносінах серабрыста-шэрых і жамчужна-перламутравых тонаў. Вядомы яго выраз — «валёры  (руск.) перш за ўсё».

Жан Батыст Каміль Каро
фр.: Jean-Baptiste Camille Corot
Фатаграфія
Аўтапартрэт, 1834
Імя пры нараджэнні фр.: Jean-Baptiste Camille Corot
Дата нараджэння 17 ліпеня 1796(1796-07-17)
Месца нараджэння Парыж
Дата смерці 22 лютага 1875(1875-02-22) (78 гадоў)
Месца смерці Парыж
Месца пахавання
Грамадзянства Францыя
Род дзейнасці мастак, фатограф, мастак-гравёр, рысавальнік, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм і Barbizon school[d][2]
Уплыў Achille Etna Michallon[d] і Jean-Victor Bertin[d]
Уплыў на Станіслас Лепін  (руск.)
Член у
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна кавалер ордэна Ганаровага Легіёна Knight of the Order of Leopold
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Віль д'Аўрэ». 1865. Нацыянальная галерэя мастацтва, Вашынгтон

Біяграфія

правіць

Коро атрымаў свае першыя ўрокі жывапісу ў пейзажыста Мішалона  (фр.), а пасля яго смерці навучаўся ў Берціна  (фр.).

Даследчыкі знаходзяць пэўную сувязь паміж працамі Каро і яго папярэднікамі — Каналета, Гвардзі і Ларэна. Але ў цэлым яго мастацтва вельмі самабытна. У прыватнасці, яно адрозніваецца ад паралельна існаваўшага мастацтва барбізонцаў  (руск.), чые пейзажы, прысвечаныя побыту французскай вёскі, былі занадта статычнымі.

Вялікае значэнне для творчасці Каро мела падарожжа ў Італію 1825—1828 гадоў. Пазней ён вяртаўся туды яшчэ два разы: у 1834 і ў 1843 гадах. Коро ездзіў у Бельгію і Нідэрланды, Англію, рэгулярна наведваў Швейцарыю. Шмат падарожнічаў і па Францыі: Нармандыя, Бургундыя, Праванс, Іль-дэ-Франс.

Працуючы на пленэры, Каро стварыў цэлыя альбомы эцюдаў. Узімку ён пісаў у студыі карціны на міфалагічныя і рэлігійныя тэмы, імкнучыся дамагчыся поспеху ў Салоне, першыя свае карціны ён адправіў туды ўжо ў 1827 годзе. Такія, напрыклад, «Агар  (руск.) у пустыні» (1835), «Гамер і пастухі» (1845). Аднак найбольшай славы Каро дабіўся ў партрэце і, асабліва, у пейзажы.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.86-87
  • Алпатов М. В. Камиль Коро. Изобразительное искусство. 1984

Спасылкі

правіць