Жаўтазель германскі

від раслін

Жаўтазе́ль германскі[3], Колкая трава[4] (Genista germanica) — кветкавая расліна роду Жаўтазель (Genista) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Жаўтазель германскі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Genista germanica L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  49823
EOL  703920
GRIN  t:17311
IPNI  496060-1
TPL  ild-8803

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Невялікі куст вышынёй 0,2—0,5 м з шматлікімі неаднолькавай даўжыні ўзыходнымі сцёбламі. Парасткі валасістыя, з простымі або разгалінаванымі калючкамі. Лісце простае, эліпсоіднае, на кароткіх чаранках або амаль сядзячае, зверху некалькі бліскучае і злёгку сеткаватае. Кветкі жоўтыя, сабраны па 8—20 на канцах галінак у кароткія гронкі. Чашачка і лодачка апушаныя. Плод — невялікі цвёрда-валасісты авальна-прадаўгаваты, на верхавінцы амаль абсечаны боб.

Арэал правіць

Поўдзень Скандынавіі, Сярэдняя Еўропа, поўдзень Атлантычнай Еўропы, цэнтральныя і заходнія раёны Усходняй Еўропы, поўнач Міжземнамор’я. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных месцах росту на паўночнай мяжы арэала.

Экалогія правіць

Цвіце ў маі—чэрвені. Плады паспяваюць у чэрвені—ліпені. Размнажаецца насеннем.

Выкарыстанне правіць

Дэкаратыўная і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)