Жаўталоз, Вярба пурпуровая[1], Жоўтая лаза[2] (Salix purpurea) — куст з роду вярба сямейства вярбовых.

Жаўталоз
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Salix purpurea L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  22574
NCBI  77065
EOL  584242
GRIN  t:32752
IPNI  778616-1
TPL  kew-5003498

Апісанне

правіць
 
Галінка з каташкамі

Куст вышынёй 2—5 м, э тонкімі гнуткімі голымі галінкамі. Кара жоўтая, чырванавата-жоўтая або пурпуровая, бліскучая, нярэдка з шызым налётам, унутры лімонна-жоўтая. Лісце на кароткіх чаранках, вузкае, адваротналанцэтнае, голае, шызаватае, суцэльнакрайняе, на канцы з шыпападобным вастрыём, часта размешчана супраціўна (прыкмета, не характэрная для іншых відаў роду), амаль без прылісткаў. Кветкавыя каташкі сядзячыя, тычынкавыя з пурпуровымі пыльнікамі, цвітуць раней або адначасова з распусканнем лісця. Плады — каробачкі з шаўкавістым лямцавым апушэннем.

Пашырэнне

правіць

Пашыраны ў Еўропе, Паўднёвай Сібіры, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі. На Беларусі ў заходніх і паўночных раёнах праходзіць мяжа суцэльнага арэала. Расце па берагах рэк, азёр, ручаёў, на забалочаных лугах. Інтрадукаваны ў Паўночнай Амерыцы.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Цвіце ў красавіку-маі, плоданасіць у чэрвені.

Таксанамія

правіць

Від Жаўталоз уваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).


  яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II)   яшчэ больш 500 відаў
       
  парадак Вербакветныя     род Вярба    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Вярбовыя     від
Жаўталоз
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 57 родаў  
     

Выкарыстанне

правіць

Выкарыстоўваецца для ахоўыых пасадак, жывых агароджаў, замацавання берагоў, адхонаў. Прут ідзе па тонкае пляценне, кара (у ёй да 8 % танідаў) — на дубленне і атрыманне саліцыну. Дэкаратыўная расліна (ёсць разнавіднасці, цікавыя для азелянення). Добры меданос.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 116. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.

Літаратура

правіць