Крапіва двухдомная

(Пасля перасылкі з Жгучка)

Крапіва двухдомная[1][2] (Urtica dioica) — кветкавая травяністая расліна сямейства крапіўных. Пустазелле.

Крапіва двухдомная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Urtica dioica L. (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19152
NCBI  3501
EOL  595063
GRIN  t:40944
IPNI  857539-1
TPL  kew-2448560

Крапіва двухдомная, крапіва[3][4][5], жгучка, крапіва вялікая[6].

Батанічнае апісанне

правіць

Шматгадовая расліна. Карэнішча паўзучае, галінастае. Сцябло прамое, лісце ўкрыта пякучымі валаскамі. Размнажаецца насеннем (да 1 тыс. з расліны) і вегетатыўна. Расце ў садах, агародах, каля жылля, на выганах, уздоўж агароджаў, на сметніках.

Таксанамія

правіць

Від Крапіва двухдомная ўваходзіць у род Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).


  яшчэ 8 семейств
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 45—50 відаў
       
  парадак Ружакветныя     род Крапіва    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Крапіўныя     від
Крапіва двухдомная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 60 родаў  
     

Значэнне і выкарыстанне

правіць

Валодае кроваспыняльным, процізапаленчым, мачагонным дзеяннем. Лісце крапівы з'яўляецца полівітаміннай сыравінай: мае ў сабе карацін, вітаміны C, K, B і інш.; уваходзіць у састаў розных страўнікавых, слабіцельных, полівітамінных збораў[7].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Назва Крапіва двухдомная згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.
  3. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.

Літаратура

правіць
  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993. ISBN 5-85700-079-3