Жмень (метэарыт)
«Жмень», або «Цмень» — каменны метэарыт, знойдзены ў 1858 каля вёскі Цмень Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Належыць да ахандрытаў. Маса — 246 г. Асноўная частка (116 г.) зберагаецца ў Венскім нацыянальным прыродазнаўча-гістарычным музеі, 26,6 г — у калекцыі метэарытаў Расійскай АН ў Маскве, 6,8 г — у Амерыканскім музеі прыродазнаўчай гісторыі ў Нью-Ёрку.
ЛітаратураПравіць
- Метеориты // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 4.: Картография — Миноговые / редкол. Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2007. — 768 с. ISBN 978-985-11-0385-6
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).