Жовін
Жо́він — старычнае возера ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, у басейне ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Жовін | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | каля 136,8 м |
Плошча | 0,16 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Назва
правіцьНазва Жовін балцкага паходжання[1].
Гідранімічныя аналагі — літоўскія гідронімы Žuvìnė (рака і возера), Žuvinta (рака), Žuvintas (возера)[2].
Ад літоўскага žuvis «рыба», žuvinis, žuvinas «рыбны», латышскага zuvs «рыба».
На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі таго ж паходжання мяркуюцца назвы дзесенскай ракі Жавінка, сожскай ракі Жавуніца[3]. Фанетычна блізкі корань Жэв- у назвах рэк Жэведзь (Жоведзь), Жэведзь (Жэвеліха), Жэвень[4], якія непасрэдна блізкія да Жавінкі ў басейне Дзясны і маюць вядомыя ў балцкай гідраніміі пашыральнікі -d-, -n-, -l-.
Варыянтны да «рыбнага» кораня Žuv- корань Žuk- у назве верхняволжскай ракі Жукопа (< *Žuk-apė «Рыбная рака»)[5], у тапоніме Жукойні (> Žuk-ain-) на Павіллі. Ад таго ж балцкага žuv- «рыба», якое дало і прускае *zukas (> suckis), літоўскае žūklys «рыбак», žūklė «рыбалка»[6]. Далей да індаеўрапейскага *ğheu- «рыба»[7][8].
Пашыральнік -in- у балцкіх гідронімах на ўсходзе Жодзень (возера на Падзвінні), Чэусен (Чэусень) на Верхнім Павоччы[9].
Назва возера Жовін значыць «Рыбнае (возера)».
Гідраграфія
правіцьВозера знаходзіцца прыкладна за 2 км у напрамку на паўднёвы захад ад вёскі Ігнацоўка Кіраўскага раёна і прыкладна за 3,6 км на паўночны захад ад вусця ракі Ольса. Плошча паверхні 0,16 км². Злучаецца пратокамі з двума азёрамі і ў паўночнай частцы каналам з ракой Бярэзіна. Катлавіна возера старычнага тыпу[10].
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, карась і іншыя віды рыб.
Крыніцы
правіць- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 5, 187.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 406.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 187.
- ↑ П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 105, 210, 212.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 9.
- ↑ V. Mažiulis. Prūsų kalbos etimologijos žodynas. Vilnius, 2013. C. 890—891.
- ↑ K. Karulis. Latviešu etimolog̓ijas vārdnīca. Rīga, 2001. C. 1199.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 416—417.
- ↑ Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 294.
- ↑ Общая характеристика озёр Могилёвской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 25 лютага 2023. (руск.)
Літаратура
правіць- Жовін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 286. — 522 с. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 161. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 24, 46. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N35-107. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1978, 1980 гг. (руск.)