Жодзішкаўская сядзіба
Жодзішкаўская сядзіба — помнік барока і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX ст. на паўднёвай ускраіне в. Жодзішкі, на правым беразе р. Вілія пры ўпадзенні ў яе р. Святлянка.
Палацава-паркавы комплекс | |
Палацава-паркавы комплекс Мілашэўскіх | |
---|---|
54°37′16,78″ пн. ш. 26°26′36,55″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жодзішкі |
Архітэктар | Т. Жаброўскі |
Будаўніцтва | XVIII—XIX стагоддзі |
Будынкі | |
сядзібны дом • парк | |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000595 |
Гісторыя
правіцьСтвораны на працягу XVIII—XIX стст. Пад сядзібны дом прыстасаваны (арх. Т. Жаброўскі) будынак езуіцкага калегіума, пабудаванага ў 1757—1766 гг. у стылі барока ў маёнтку Міцкевічаў. З канца XVIII ст. палац належаў Патоцкім, Ласкарысам, Мілашэўскім.
Архітэктура
правіцьСядзібны дом — мураваны прамавугольны ў плане двухпавярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам. Цэнтральны ўваход вылучаны неглыбокім рызалітам з мансардай. Фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі і вузкімі лапаткамі ў прасценках. Планіроўка дома галерэйная, памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі.
Парк пейзажнага тыпу з дрэвамі мясцовых парод, як то ліпы, клёна, таполі і інш.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Спасылкі
правіць- Жодзішкаўская сядзіба на сайце Radzima.org
- Жодзішкаўская сядзіба на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Праект зон аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей "Былая сядзіба: сядзібны дом, парк" і "Вадзяны млын" у аграгарадку Жодзішкі Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці ад 30.09.2022 № 77 у Нацыянальным фондзе тэхнічных нарматыўных прававых актаў
- Жодзішкаўская сядзіба на сайце «Архіварта»