Жуан Ваш Кортэ-Рэал
Жуан Ваш Кортэ-Рэал (парт.: João Vaz Corte-Real; каля 1420 - 1496 гг.) — партугальскі мараплавец, губернатар вострава Тэрсейра.
Жуан Ваш Кортэ-Рэал | |
---|---|
парт.: João Vaz Corte-Real | |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык |
Дата нараджэння | каля 1420 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 1496 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Падданства | Партугалія |
Дзеці | Гашпар Кортэ-Рэал, Miguel Corte-Real[d] і Vasco Anes Corte-Real[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў са знакамітага партугальскага рыцарскага роду. У 1472 г. або ў 1474 г. узначальваў экспедыцыю ў заходнюю Атлантыку, за што быў узнагароджаны зямлёй на востраве Тэрсейра. Быў губернатарам гэтага вострава. Падрабязнасці плавання вядомы вельмі дрэнна. Жуан Ваш Кортэ-Рэал абвясціў, што знайшоў Terra do Bacalhau (літаральна "зямлю траскі"). На партугальскіх картах XVI ст. яна пазначалася як востраў на шляху да Паўночнай Амерыкі. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што Жуан Ваш Кортэ-Рэал адкрыў востраў Ньюфаўндленд або Новую Шатландыю. У такім разе ён наведаў Новы свет раней за Хрыстафора Калумба. Адкрыццё шырока абмяркоўвалася пры дварах Заходняй Еўропы і магло паўплываць на станоўчае рашэнне аб арганізацыі экспедыцыі Х. Калумба.
Меў трох сыноў. Малодшы сын Гашпар Кортэ-Рэал узначальваў партугальскую экспедыцыю 1500 - 1501 гг., якая даследавала арктычныя тэрыторыі Паўночнай Амерыкі.