Жувеналь Хаб’ярымана

(Пасля перасылкі з Жувеналь Хаб'ярымана)

Жувена́ль Хаб’ярымана́ (руанда: і фр.: Juvénal Habyarimana; 8 сакавіка 1937(1937-03-08)[1][2][…], Gisenyi Province[d], Ruanda-Urundi[d][3]6 красавіка 1994(1994-04-06)[1][4][…], Кігалі, Руанда) — руандыйскі палітычны і ваенны дзеяч, другі прэзідэнт Руанды (з 1973 г. да яго забойства ў 1994 г.).

Жувеналь Хаб’ярымана
руанда: і фр.: Juvénal Habyarimana
Жувеналь Хаб’ярымана ў 1980 г.
Жувеналь Хаб’ярымана ў 1980 г.
Сцяг2-і Прэзідэнт Руанды Сцяг
5 ліпеня 1973 — 6 красавіка 1994
Кіраўнік урада Сільвестр Нсанзімана
Дзісмас Нсенгіярэм'е
Агата Увілінгійімана
Папярэднік Грэгуар Кайібанда
Пераемнік Тэадор Сіндзікубвабо (выконваючы абавязкі)
Нараджэнне 8 сакавіка 1937(1937-03-08)[1][2][…]
Смерць 6 красавіка 1994(1994-04-06)[1][4][…] (57 гадоў)
Месца пахавання
Жонка Агата Хаб’ярымана
Веравызнанне Рымска-Каталіцкая Царква
Партыя Нацыянальны рэвалюцыйны рух за развіццё
Адукацыя
Ваенная служба
Гады службы 19631994
Прыналежнасць Руанда
Род войскаў Сілы абароны Руанды
Званне генерал-маёр
Бітвы Грамадзянская вайна ў Руандзе
Узнагароды
Ордэн Дзяржаўнага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Быў этнічным хуту. Ва ўрадзе Грэгуара Кайібанды, першага прэзідэнта Руанды, займаў пазіцыі, звязаныя з сілавымі структурамі і бяспекай (у прыватнасці, быў міністрам абароны Руанды). У 1973 г. Хаб’ярымана ў выніку перавароту зрынуў прэзідэнта Кайібанду і сам стаў новым, другім, прэзідэнтам краіны. Ва ўнутранай сацыяльнай палітыцы працягваў лінію свайго папярэдніка, накіраваную на пераважную падтрымку этнічнай групы хуту. Кіраваў краінай доўгі час, бо шматразова быў пераабраны на выбарах (атрымаў 98,99 % на выбарах 24 снежня 1978 г., 99,97 % — 19 снежня 1983 г., 99,98 % — 19 снежня 1988 г.)[5]. За гады яго кіравання Руанда фактычна стала аднапартыйнай дзяржавай на чале з партыяй «Нацыянальны рэвалюцыйны рух за развіццё». На думку некаторых аглядальнікаў (у прыватнасці, Філіпа Гурэвіча і Філіпа Вервімпа[5][6]) палітычны рэжым у Руандзе займеў рысы таталітарнага. Варта, аднак, адзначыць, што за гады прэзідэнцтва Жувеналя Хаб’ярыманы адзначаўся пэўны рост узроўню жыцця насельніцтва, хаця ў 1994 г. значная частка жыхароў краіны ўсё яшчэ жыла ва ўмовах ускрайняй беднасці.

Крыніцы

правіць
  1. а б в г Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. а б Juvenal Habyarimana // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  4. а б Juvenal Habyarimana // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  5. а б Philip Gourevitch (1998). We Wish to Inform You That Tomorrow We Will Be Killed With Our Families.
  6. Peasant Ideology and Genocide in Rwanda Under Habyarimana. Архівавана 26 студзеня 2021 года.

Спасылкі

правіць