Жывако́ст лекавы[4][5] (Symphytum officinale) — від кветкавых раслін з роду Жывакост (Symphytum) сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae).

Жывакост лекавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
  • Symphytum officinale L., 1753[3]
Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32027
NCBI  278672
EOL  582578
GRIN  t:36020
IPNI  120815-1
TPL  kew-2475636

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—100[5] см, шурпатая ад валаскоў на бародаўках. Сцябло прамастойнае, граністае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце простае, падоўжана-ланцэтнай формы, з сеткай жылак знізу. Прыкаранёвае і ніжняе сцябловае лісце звужаецца ў крылаты чаранок, верхняе — сядзячае. Кветкі пурпурова-фіялетавага колеру, зрэдку ружова-чырвоныя, знаходзяцца на канцах сцябла і галінак. Плод — бліскучы арэшак шаравата-чорнага колеру.

Расліна ядавітая.

Падвіды правіць

Паводле сайта The Plant List існуе падвід Symphytum officinale subsp. uliginosum (A.Kern.) Nyman[6].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Расце на сырых месцах, па берагах вадаёмаў і ўскрайках балот, у садах і парках, на агародах і пустках. Цвіце ў маічэрвені. Святлолюбівая расліна, якае добра пераносіць цень, мезафіт, гіграфіт і эўтроф[7].

Выкарыстанне правіць

Лекавая расліна. У каранях маецца шмат цукру, крухмалу, дубільных рэчываў[5]. Выкарыстоўваецца ў якасці абвалакальнага, змякчальнага, вяжучага, супрацьзапаленчага, кроваспыняльнага сродку[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Linnaeus C. Species Plantarum: Exhibentes plantas rite cognitas ad genera relatas — 1753. — Т. 1. — С. 136.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  6. Symphytum officinale: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
  7. Окопник лекарственный — Symphytum officinale: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць