Лошыца (жылы раён)
Лошыца — жылы раён у Мінску. Размешчаны ў паўднёвай частцы горада, ад МКАД аддзелены вуліцай Прушынскіх, мікрараёны Лошыцы пабудаваны абапал Ігуменскага тракту. Адзін з самых новых раёнаў Мінска — забудова пачалася ў 2000 годзе. Разлічаны на 50 тысяч жыхароў.
Лошыца | |
---|---|
![]() | |
53°50′27″ пн. ш. 27°34′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горад | Мінск |
Адміністрацыйны раён горада | Ленінскі раён |
Першае згадванне | 1557 |
Год уключэння ў межы горада | 1985 |
Ранейшыя назвы | Лошыца 1-я, Лошыца Любанскага |
Паштовыя індэксы | 220112 |
Насельніцтва |
|
![]() |
Недалёка ад жылога раёна, у сутоках рэк Свіслачы і Лошыцы, каля былой вёскі Лошыца 1 (вуліца Чыжэўскіх) знаходзіцца Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс — помнік сядзібна-паркавага мастацтва другой паловы ХІХ стагоддзя.
Асноўныя вуліцыПравіць
- Ігуменскі тракт
- вул. Прушынскіх
- вул. Чыжэўскіх
- вул. Уладзіслава Сыракомлі
- вул. Янкі Лучыны
ІнфраструктураПравіць
Грамадская інфраструктураПравіць
У жылым раёне існуе развітая гарадская інфраструктура. У кожным мікрараёне створана развітая сетка гандлёвых аб’ектаў, аптэк і іншых аб’ектаў грамадскага абслугоўвання. У жылым раёне размешчана дзяржаўная натарыяльная кантора № 1 Ленінскага раёна горада Мінска.[1] У мікрараёне Лошыца-1 размешчаны ГЦ «Гіпа» і ГЦ «Е-сіці».
ТранспартПравіць
Праз раён праходзяць аўтобусныя, а з 2010 года — тралейбусныя маршруты. Раён абслугоўвае дыспетчарская станцыя Лошыца-2.
Нумар маршрута: | Назва маршрута: | Заўвагі: |
---|---|---|
Аўтобусныя маршруты: | ||
2c | д/с Лошыца-2 — ст. м. Трактарны завод | |
3с | д/с Чыжоўка — Вакзал | Панядзелак — пятніца |
48 | д/с Чыжоўка — Ландэра | Панядзелак — пятніца |
65 | д/с Лошыца-2 — Оперны тэатр | |
67 | д/с Чыжоўка — Калядзічы | Панядзелак — пятніца |
81э | д/с Лошыца-2 — Вакзал | Панядзелак — пятніца |
85с | Вакзал — Гатава | |
88с | д/с Ангарская-4 — Ландэра | |
98с | д/с Лошыца-2 — ст. м. Магілёўская | Панядзелак — пятніца |
102 | д/с Чыжоўка — Вакзал | |
123 | д/с Лошыца-2 — пл. Незалежнасці | |
124 | д/с Лошыца-2 — ст. м. Пушкінская | |
Тралейбусныя маршруты: | ||
6 | д/с Лошыца-2 — Вакзал | |
11 | д/с Лошыца-2 — д/с Курасоўшчына | Панядзелак — пятніца |
15 | д/с Лошыца-2 — д/с Дражня | Панядзелак — пятніца |
24 | д/с Лошыца-2 — д/с Серабранка |
СлавутасціПравіць
Побач з жылым раёнам знаходзіцца сядзібна-паркавы комплекс Прушынскіх — помнік сядзібна-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагоддзяў. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне Мінска ў сутоках рэк Свіслач і Лошыца. Парк з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэспубліканскага значэння.
Раён таксама вядомы Лошыцкім ярам — месцам дзе праводзіліся масавыя расстрэлы органамі НКУС у 1937—1941 гадах.
У ваколіцах жылога раёна знаходзяцца Лошыцкія курганныя могільнікі.
Вядомыя асобыПравіць
Зноскі
- ↑ Об открытии государственной нотариальной конторы в микрорайоне «Лошица» г. Минска (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2010. Праверана 6 студзеня 2015.
- ↑ Афіцыйная старонка ДП «Мінсктранс» Архівавана 28 снежня 2014..
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лошыца (жылы раён)
- Маёнтак Любанскіх (Прушынскіх) ў Юркавым куточку(недаступная спасылка)
- Łoszyca // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. — S. 739