Мухавецкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Жыравецкі сельсавет)

Мухаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Мухавец.

Мухавецкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Брэсцкі раён
Уключае 14 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Мухавец
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 4 371
Мухавецкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Гісторыя

правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жыравецкі сельсавет у складзе Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — Жыравецкая Камяніца. 20 верасня 1971 года перайменаваны ў Мухавецкі, цэнтр перанесены ў пасёлак Мухавец[1].

У склад сельсавета ўваходзяць 14 населеных пунктаў:

Населены пункт Статус Насельніцтва Паштовы індэкс
Ваўкі вёска 17 224010
Вулька-Застаўская вёска 24 225042
Гулі вёска 25 224010
Забалацце вёска 151 225042
Закій вёска 50 225042
Заслучна вёска 81 225006
Камяніца-Жыровецкая вёска 310 225042
Літвіны вёска 12 224010
Лозы вёска 9 224010
Мухавец пасёлак 2178 225006
Падлессе-Камянецкае вёска 142 225006
Падлессе-Радваніцкае вёска 95 225006
Сямісосны вёска 19 224010
Херма вёска 3 224010

На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 15 населеных пунктаў[2]. У 1976 годзе скасавана вёска Кунахі (злілася з вёскай Жыравецкая Камяніца)[3].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 3116 чалавек[4], з іх 85,1 % — беларусы, 9,0 % — рускія, 4,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 4371 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 верасня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 29 (1331).
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 17. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкама Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распраджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.