Жыткавіцкі торфабрыкетны завод
Жыткавіцкі торфабрыкетны завод — прадпрыемства, пабудаванае ў 1982 годзе ў пасёлку Чырвонае, Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці на базе торфапрадпрыемства «Чырвонае» (1971). Спецыялізуецца на выпуску торфабрыкету і грунту. З 1996 года разам з ВА «Беларусьнафта» вырабляла сарбенты для ўтылізацыі разліву нафты на вадзе і зямлі. Сыравінная база — радовішча торфу Булеў Мох у Салігорскім і Жыткавіцкім раёнах. Пачатковыя запасы торфу 46800 тыс.тон, на 1.1.1997 года — 2800 тыс.тон.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).