Жэнеўскі сабор

Жэнева

Сабор Святога Пятра (фр.: Cathédrale Saint-Pierre de Genève) — кафедральны сабор у Жэневе, адна з галоўных славутасцей горада.

Сабор
Сабор Святога Пятра
Фасад Сабора Святога Пятра
Фасад Сабора Святога Пятра
46°12′04″ пн. ш. 6°08′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Швейцарыя
Месцазнаходжанне
Канфесія пратэстанцтва
Архітэктурны стыль раманскі стыль, гатычная архітэктура і класіцызм
Архітэктар Benedetto Alfieri[d]
Дата заснавання 1150
Сайт cathedrale-geneve.ch (фр.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрысціянскія храмы і баптыстэрый на месцы сабора існавалі яшчэ з IV стагоддзя. Будаўніцтва будынка пачалося ў 1160 годзе і працягвалася каля 150 гадоў. Распачаты ў раманскім стылі, пазней ён набыў гатычныя рысы. У далейшым сабор дапаўняўся новымі элементамі. У 1406 годзе была дабудавана капліца Макавеяў, у 1441 годзе паўночная сцяна нефа была сур’ёзна пашкоджана і была адбудавана толькі да 1449 годзе. У сярэдзіне XVIII стагоддзя быў пабудаваны фасад у стылі класіцызму.[1][2] Сучасны сабор спалучае большасць еўрапейскіх архітэктурных стыляў.

Жэнеўскі сабор — адна з першых цэркваў кальвінізму, з 1535 года Сабор Святога Пятра з’яўляецца рэфарматарскім, што адбілася ў стражэйшай архітэктуры новых элементаў будынка.

Адзін з галоўных экспанатаў сабора — крэсла Кальвіна.[3] У размешчаным побач з саборам Археалагічным музеі знаходзяцца камяні з падмурка храма XI стагоддзя, таксама захавалася крыпта.[2]

Зноскі

Спасылкі правіць