Жак-Луі Давід

(Пасля перасылкі з Ж. Л. Давід)

Жак-Луі Давід (фр.: Jacques-Louis David; 30 жніўня 1748, Парыж — 29 снежня 1825, Брусель) — французскі мастак-жывапісец і педагог, заснавальнік і адзін з буйных прадстаўнікоў французскага неакласіцызму.

Жак-Луі Давід
фр.: Jacques-Louis David
Фатаграфія
Давід, аўтапартрэт (1794)
Імя пры нараджэнні Jacques-Louis David
Дата нараджэння 30 жніўня 1748(1748-08-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 снежня 1825(1825-12-29)[1][2][…] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Францыя
Бацька Louis Maurice David[d][5]
Маці Marie-Geneviève Buron[d][5]
Жонка Шарлота Давід[d]
Дзеці Шарль-Луі Жуль Давід[d], Laure Émilie Félicité David[d], Эжэн Давід[d] і Pauline Jeanne David[d]
Род дзейнасці мастак, палітык, архітэктурны чарцёжнік
Жанр гістарычны жывапіс[3], партрэт[6][3], алегорыя[d][3], пейзаж[3] і рэлігійны жывапіс[d][3]
Вучоба
Мастацкі кірунак неакласіцызм
Заступнікі Напалеон I Банапарт
Уплыў Жазеф-Мары В’ен
Уплыў на Франсуа Эдуар Піко[d], Louis Hersent[d], Georges Devillers[d], Henri-François Riesener[d], Jean-Baptiste Collet[d], Albert Paul Bourgeois[d], Jean Biard[d], Крыстафер Вільгельм Экерсберг, Johan Ludwig Lund[d], Jean-Claude Rumeau[d], Abel de Pujol[d], Léopold Robert[d], Ignazio Degotti[d], Жан-Батыст Ізабэ, Франсуа Жэрар, José de Madrazo y Agudo[d], Антуан-Жан Гро, Édouard Liénard[d], Jean-Baptiste Wicar[d], François Souchon[d], Juan Antonio de Ribera[d], Sophie Chéradame[d], Франсуа Марыус Гранэ, Louis Prot[d], Nanine Vallain[d], Constance Marie Charpentier[d], Adèle Kindt[d] і Antoine-Alexandre Morel[d]
Партыя
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Жак-Луі Давід нарадзіўся 30 жніўня 1748 года ў сям’і аптовага гандляра жалезам Луі-Марыса Давіда і яго жонкі, Мары-Жэнеўеў (народж. Бюрон) і ў той жа дзень быў ахрышчаны ў царкве Сэн-Жэрмэн-л’Асеруа. Да 2 жніўня 1757 года — дня смерці свайго бацькі, які магчыма загінуў на дуэлі, жыў у пансіёне манастыра Пікпюс  (фр.).

Дзякуючы брату маці, Франсуа Бюрону, дзевяцігадовы Жак-Луі, пазаймаўшыся з рэпетытарам, паступіў у Калеж Чатырох Нацый на курс рыторыкі. Пасля чаго маці, пакінуўшы дзіця ў Парыжы на апецы брата, з’ехала ў Эўро. Будучыню Жака-Луі вызначылі яе сваякі: брат Мары-Жэнеўеў, Франсуа Бюрон, як і яе швагер, Жак-Франсуа Дэмезон, былі архітэктарамі, таксама сям’я была звязана сваяцтвам з мастаком Франсуа Бушэ. Калі ў дзіцяці былі заўважаныя здольнасці да малявання, было вырашана, што ён стане архітэктарам, як і абодва яго дзядзькі.

У 1775—1780 гг. навучаўся ў Французскай акадэміі ў Рыме, дзе вывучаў антычнае мастацтва і творчасць майстроў эпохі Адраджэння. У 1783 годзе абраны членам Акадэміі жывапісу.

Актыўна ўдзельнічаў у рэвалюцыйным руху, у 1792 г. абраны дэпутатам Нацыянальнага Канвента, галасаваў за смерць караля Людовіка XVI. Далучыўся да радыкальна-экстрэмісцкага крыла рэвалюцыянераў на чале з Маратам і Рабесп’ерам. З’яўляўся членам Камітэта грамадскай бяспекі, у якасці якога падпісваў загады аб арышце «ворагаў рэвалюцыі». У 1794 годзе пасля тэрмідарыянскага перавароту заключаны ў турму за рэвалюцыйныя погляды.

У 1797 годзе стаў сведкам ўрачыстага ўезду ў Парыж Напалеона і з тых часоў становіцца яго палкім прыхільнікам.

Пасля паразы Банапарта пры Ватэрлоа (1815) бяжыць у Швейцарыю, затым пераехаў у Брусель, дзе пражыў да канца жыцця. Пахаваны на могілках святой Гудулы ў Бруселі.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць