Ордар на арышт Біньяміна Нетаньяху і Ёва Галанта
21 лістапада 2024 года Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт дзейнага прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і былога міністра абароны краіны Ёва Галанта[1]. Ордэр быў таксама выдадзены на галоўнакамандуючага ваенным крылом ХАМАС Мухамада Дэйфа, які, па паведамленнях ізраільскай арміі, быў забіты ў ходзе авіяўдару ў ліпені 2024 года[2][1].
Гісторыя
правіць20 мая 2024 года Генеральны пракурор МКС Карым Хан запытаў выдаць ордар на арышт прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху, міністра абароны Ізраіля Ёва Галанта і трох лідараў ХАМАС: Ях’я Сінвара, Мухамада Дэйфа і Ісмаіла Ханіі[3].
Карым Хан абвінаваціў лідараў ХАМАС у тым, што тыя нясуць адказнасць за ваенныя злачынствы і злачынствы супраць чалавечнасці — забойствы, захоп закладнікаў, акты сексуальнага гвалту, катаванні. Генпракурор падкрэсліў, што гэтыя злачынствы былі часткай шырокамаштабных і сістэматычных нападаў на грамадзянскае насельніцтва Ізраіля з боку ХАМАС і іншых палесцінскіх узброеных груповак[4].
Прэм’ер-міністра Біньяміна Нетаньяху і міністра абароны Ёва Галанта генеральны пракурор абвінаваціў у ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці, учыненых на палесцінскіх тэрыторыях ізраільскай арміяй, у ліку якіх галадамор мірнага насельніцтва ў якасці метаду вядзення вайны і наўмысныя напады на цывільных асоб[4].
Навіна пра намер Хана атрымаць ордар на арышты лідараў Ізраіля і ХАМАС выклікала шырокі рэзананс у свеце[5]. Многія лідары заходніх краін былі абураныя дзеяннямі генпракурора МКС, у прыватнасці прапанову выдачы ордара на арышт кіраўніцтва Ізраіля асудзіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн[6]. Аднак шэраг іншых дзяржаў, уключаючы Францыю, Бельгію і Ірландыю ўхвалілі ініцыятыву[7].
Улады Ізраіля рэзка раскрытыкавалі абвінавачванні ад МКС[8][6]. Нетаньяху заявіў, што генпракурор «падрывае права любой дэмакратыі на самаабарону ад тэрарыстычных арганізацый і агрэсараў», а таксама абвінаваціў Хана ў антысемітызму[9]. Пры гэтым прэм’ер заявіў, што гэта не перашкодзіць Ізраілю знішчыць ХАМАС[6]. МЗС краіны назвала ініцыятыву «гістарычнай ганьбай»[9].
З асуджэннем ініцыятывы пракурора выступілі і ў ХАМАС, дзе заявілі, што групоўка «рашуча асуджае спробы пракурора Міжнароднага крымінальнага суда прыраўняць ахвяру да кату, выдаўшы ордар на арышт шэрагу лідараў палесцінскага супраціву»[8].
CNN адзначала, што ўпершыню МКС пачаў працэс пераследу лідара дзяржавы-саюзніка ЗША[10].
ЗША рэзка асудзілі выдачу ордара, пачаўшы аказваць ціск на МКС[11][12]. Гэтыя дзеянні паднялі пытанне падвойных стандартаў амерыканскай палітыкі, бо ордар на арышт Уладзіміра Пуціна, які Вашынгтон падтрымаў, абапіраўся на тую ж юрыдычную аснову, што і ордары на арышт Біньяміна Нетаньяху і Ёва Галанта[12][13].
Санкцыі ЗША
правіць6 лютага 2025 года прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб увядзенні санкцый супраць МКС, абвінаваціўшы яго ў «незаконным пераследзе ЗША і найбліжэйшых саюзнікаў». У дакуменце гаворыцца, што орган «злоўжыў сваімі паўнамоцтвамі, выдаўшы неабгрунтаваныя ордэры на арышт прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху і былога міністра абароны Ёва Галанта». Уся маёмасць службовых асоб МКС на тэрыторыі ЗША падлягае блакаванню, ім і членам іх сем’яў забараняецца ўезд у краіну. Дакументам таксама накладзеная забарона на любыя ахвяраванні МКС[14]. У тым ліку, Міністэрствам фінансаў ЗША былі ўведзеныя санкцыі супраць генеральнага пракурора Карыма Хана[15][16]. Паводле звестак Reuters, МКС загадзя прыняў захады для абароны сваіх супрацоўнікаў ад магчымых санкцый, выплаціўшы ім заробкі на тры месяцы наперад. Каля 2/3 краін, якія ўваходзяць у МКС, выказалі яму сваю падтрымку[17].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Международный уголовный суд выдал ордер на арест премьера Израиля Биньямина Нетаниягу и бывшего министра обороны Йоава Галанта (руск.). Meduza (21 лістапада 2024).
- ↑ МУС выдал ордер на арест главы военного крыла ХАМАС Мухаммеда ад-Дейфа (руск.). TACC. Праверана 21 лістапада 2024.
- ↑ Прокурор Международного уголовного суда потребовал выдать ордер на арест Биньямина Нетаниягу и трех лидеров ХАМАС (руск.). Meduza (20 мая 2024).
- ↑ а б Прокурор МУС запросил ордер на арест Нетаньяху и глав ХАМАС (руск.). Deutsche Welle (20 мая 2024).
- ↑ Міжнародний кримінальний суд просять видати ордери на арешт лідерів Ізраїлю і ХАМАС. Це означає, що вони однакові злочинці? Ні. Пояснюємо коротко (укр.). Бабель (21 мая 2024).
- ↑ а б в Прокурор Международного уголовного суда потребовал выдачи ордеров на арест Биньямина Нетаниягу и лидеров ХАМАС. Все возмущены сравнением Израиля с террористами. В США заговорили о санкциях против суда (руск.). Meduza (21 мая 2024).
- ↑ Запрос в МУС об ордере на арест Нетаньяху: реакция в мире (руск.). Euronews (21 мая 2024).
- ↑ а б Израиль критикует запрос в МУС ордера на арест Нетаньяху (руск.). Deutsche Welle (20 мая 2024).
- ↑ а б Прокурор МУС запросил ордер на арест Нетаньяху и лидеров ХАМАС. Нетаньяху обвинил его в антисемитизме (руск.). Deutsche Welle (20 мая 2024).
- ↑ МУС запросил ордер на арест Нетаньяху (руск.). Trtrussian.com (20 мая 2024).
- ↑ ICC president criticises US and Russia over threats and accusations (англ.). Euronews (2 снежня 2024).
- ↑ а б The ICC has issued arrest warrants in the Israel-Hamas war. Now what? (англ.). Atlantic Council (27 лістапада 2024).
- ↑ In dismissing calls for Netanyahu’s arrest, the west is undermining its own world order (англ.). The Guardian (27 мая 2024).
- ↑ Трамп ввел санкции против МУС за ордер на арест Нетаньяху и другие «незаконные действия» против США и Израиля . Новая газета Европа (7 лютага 2025). Праверана 20 лютага 2025.
- ↑ Issuance of Executive Order Imposing Sanctions on the International Criminal Court; International Criminal Court-related Designation | Office of Foreign Assets Control (англ.). Министерство финансов СШ]. Праверана 20 лютага 2025.
- ↑ США ввели санкции против прокурора МУС, выписавшего ордера на арест Нетаниягу и Галанта (руск.). Newsru.co.il (13 лютага 2025).
- ↑ Countries vow 'unwavering' support for ICC, as Trump hits it with sanctions (англ.). Reuters (7 лютага 2025).