Інфекцыйныя захворванні
Інфекцыйныя захворванні — гэта група захворванняў, якія выклікаюцца пранікненнем у арганізм патагенных (хваробатворных) мікраарганізмаў. Для таго каб патагенны мікроб выклікаў інфекцыйнае захворванне, ён павінен мець вірулентнасць (атрутнасцю; лац.: virus — яд), гэта значыць здольнасць пераадольваць супраціўляльнасць арганізма і праяўляць таксічнае дзеянне. Адны патагенныя агенты выклікаюць атручванне арганізма вылучаемымі імі падчас жыццядзейнасці экзатаксінамі (слупняк, дыфтэрыя), іншыя — вызваляюць таксіны (эндатаксіны) пры разбурэнні сваіх целаў (халера, брушны тыф).
Адной з асаблівасцей інфекцыйных захворванняў з'яўляецца наяўнасць інкубацыйнага перыяду, гэта значыць перыяду ад часу заражэння да з'яўлення першых прыкмет. Працягласць гэтага перыяду залежыць ад спосабу заражэння і віду ўзбуджальніка і можа доўжыцца ад некалькіх гадзін да некалькіх гадоў (апошняе бывае рэдка). Месца пранікнення мікраарганізмаў у арганізм завуць уваходнымі варотамі інфекцыі. Для кожнага віду захворвання маюцца свае ўваходныя вароты, так, напрыклад, халерны вібрыён пранікае ў арганізм праз рот і не здольны пранікаць праз скуру.
Класіфікацыя
правіцьІснуе вялікая колькасць класіфікацый інфекцыйных захворванняў. Найбольш шырока выкарыстоўваецца класіфікацыя інфекцыйных захворванняў Л. У. Грамашэўскага:
- кішэчная (халера, дызентэрыя, сальманелёз, эшэрыхіёз);
- дыхальных шляхоў (грып, адэнавірусная інфекцыя, коклюш, адзёр, ветраная воспа);
- «крывяныя» (малярыя, ВІЧ-інфекцыя);
- вонкавых пакроваў (сібірская язва, слупняк);
- з рознымі механізмамі перадачы (энтэравірусная інфекцыя).
У залежнасці ад прыроды узбуджальнікаў інфекцыйныя хваробы класіфікуюцца на:
- прыённыя (хвароба Крэйцфельда — Якоба, куру, фатальная сямейная бяссонніца);
- вірусныя (грып, парагрып, адзёр, вірусныя гепатыты, ВІЧ-інфекцыя, цытамегалавірусная інфекцыя, менінгіт);
- бактэрыяльныя (чума, халера, дызентэрыя, сальманелёз, стрэптакокавая, стафілакокавая інфекцыі, менінгіт);
- пратазойныя (амебіяз, крытаспарыдыёз, ізаспарыяз, таксаплазмоз, малярыя, бабезіяз, балантыдыяз, бластацыстоз);
- грыбковыя інфекцыі, ці мікозы, (эпідэрмафітыя, кандыдоз, крыптакакоз, аспергілез, мукармікоз, храмамікоз).
Эпідэміялогія
правіцьУ наступнай табліцы пералічаны інфекцыйныя захворванні, ад якіх, паводле даных СААЗ, у 2002 годзе памерла больш за 100000 чалавек. Для параўнання прыведзены даныя 1993 года.
Месца | Прычына смерці | Памерла ў 2002 млн. | % усіх смерцяў |
Памерла ў 1993 млн. | Месца ў 1993 |
---|---|---|---|---|---|
N/A | Усе інфекцыйныя захворванні | 14.7 | 25.9 % | 16.4 | 32.2 % |
1 | Захворванні ніжніх дыхальных шляхоў[4] | 3.9 | 6.9 % | 4.1 | 1 |
2 | ВІЧ/СНІД | 2.8 | 4.9 % | 0.7 | 7 |
3 | Кішэчныя захворванні[5] | 1.8 | 3.2 % | 3.0 | 2 |
4 | Сухоты | 1.6 | 2.7 % | 2.7 | 3 |
5 | Малярыя | 1.3 | 2.2 % | 2.0 | 4 |
6 | Адзёр | 0.6 | 1.1 % | 1.1 | 5 |
7 | Коклюш | 0.29 | 0.5 % | 0.36 | 7 |
8 | Слупняк | 0.21 | 0.4 % | 0.15 | 12 |
9 | Менінгіт | 0.17 | 0.3 % | 0.25 | 8 |
10 | Сіфіліс | 0.16 | 0.3 % | 0.19 | 11 |
11 | Гепатыт В | 0.10 | 0.2 % | 0.93 | 6 |
12-17 | Трапічныя хваробы (6)[6] | 0.13 | 0.2 % | 0.53 | 9, 10, 16-18 |
Заўв.: Іншымі прычынамі з'яўляюцца матчына і дзіцячая смяротнасць(5.2 %), недастатковае харчаванне (0.9 %), неінфекцыйныя захворванні (58.8 %), і траўмы (9.1 %). |
Лідыруюць па колькасці смерцяў ВІЧ/СНІД, сухоты і малярыя. Колькасць смерцяў амаль па ўсіх захворваннях зменшылася, аднак у СНІДа гэты паказчык узрос у 4 разы. Дзіцячыя хваробы ўключаюць коклюш, поліяміэліт, дыфтэрыю, адзёр і слупняк, а таксама высокі працэнт захворванняў ніжніх дыхальных шляхоў і кішэчных захворванняў.
Прафілактыка
правіцьПрафілактычныя меры:
- павышэнне супраціўляльнасці арганізма гігіенай і фізкультурай;
- правядзенне прафілактычных прышчэпак;
- карантынныя мерапрыемствы;
- лячэнне крыніцы інфекцыі.
Карантын — гэта комплекс мерапрыемстваў па спыненні распаўсюджвання інфекцыі, сюды ўключаецца ізаляцыя раней захварэлых, дэзінфекцыя месца жыхарства, выяўленне тых, хто кантактуе з хворымі і г.д.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ World Health Organization. Age-standardized DALYs per 100,000 by cause, and Member State, 2004 (1 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 27 ліпеня 2013.
- ↑ The World Health Report (Annex Table 2) (pdf) (2004). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 27 ліпеня 2013.
- ↑ Table 5 (pdf) (1995). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 27 ліпеня 2013.
- ↑ Захворванні ніжніх дыхальных шляхоў уключаюць розныя пнеўманіі, грып і бранхіт.
- ↑ Кішэчныя захворванні ўключаюць халер, батулізм і E. coli і іншыя. Гл. таксама: Intestinal infectious diseases
- ↑ Tropical diseases include Chagas disease, dengue fever, lymphatic filariasis, leishmaniasis, onchocerciasis, schistosomiasis and trypanosomiasis.
Літаратура
правіць- Каталог узбуджальнікаў інфекцыйных хвароб, якія маюць тэндэнцыю да распаўсюджання Архівавана 10 сакавіка 2012. — глава з кнігі Супатніцкага М. У. «Мікраарганізмы, таксіны і эпідэміі» Архівавана 26 лютага 2007.. Матэрыялы главы падрыхтаваны па даных Камітэта па праблемах узнікнення мікробных хвароб Інстытута медыцыны Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.