Заялоўе
Заялоўе — балота ў Івацэвіцкім і Бярозаўскім раёнах Брэсцкай вобласці, у вадазборы ракі Жыгулянка.
Балота нізіннага тыпу. Плошча 8600 га, у межах прамысловага пакладу 7100 га. Глыбіня торфу да 5,3 м, сярэдняя 1,5 м. Ёсць сапрапель. Балота часткова асушана, выкарыстоўваецца пад сенажаць. На неасушанай частцы пераважна імхова-асаковая расліннасць.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).