Медаль «За перамогу над Японіяй»
Меда́ль «За перамо́гу над Япо́ніяй» заснаваны Указам Прэзідыума ВС СССР ад 30 верасня 1945 года. Аўтар праекта медаля — мастак М. Л. Лукіна.
Медаль «За перамогу над Японіяй» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | СССР | ||
Тып | медаль | ||
Дата заснавання | 30 верасня 1945 | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць | 1 831 000 | ||
Характарыстыкі | |||
Матэрыял | Латунь | ||
Памеры | дыяметр — 32 мм | ||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» | ||
Малодшая | Медаль «За ўзяцце Будапешта» | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Палажэнне аб медалю
правіцьМедалём «За перамогу над Японіяй» узнагароджваюцца:
- усе ваеннаслужачыя і асобы вольнанаёмнага штатнага складу часцей і злучэнняў Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС, якія прымалі непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях супраць японскіх імперыялістаў у складзе войскаў 1-га Далёкаўсходняга, 2-га Далёкаўсходняга і Забайкальскага франтоў, Ціхаакіянскага флоту і Амурскай рачной флатыліі;
- ваеннаслужачыя цэнтральных упраўленняў НКА, НКВМФ і НКУС, якія прымалі ўдзел у забеспячэнні баявых дзеянняў савецкіх войскаў на Далёкім Усходзе.
Медаль «За перамогу над Японіяй» носіцца на левым боку грудзей і пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля юбілейнага медаля «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».
Асобы, узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй», пасля мелі права на ўзнагароджанне юбілейнымі медалямі:
- «Дваццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- «Трыццаць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- «Пяцьдзясят гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- «Шэсцьдзесят гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- «Шэсцьдзесят пяць гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- «Семдзесят гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.».
Агульная колькасць узнагароджаных медалём «За перамогу над Японіяй» складае каля 1 831 000 чалавек[1].
Нягледзячы на той факт, што статус медаля прадугледжваў аднаразовае ўручэнне, вядомыя выпадкі паўторнага ўзнагароджання. Так, напрыклад, двух медалёў «За перамогу над Японіяй» ўдастоена Лысенка Таццяна Фёдараўна. Пасведчанні да медаля Г № 116525 і Г. № 116541 выпісаныя, адпаведна, 28 сакавіка 1948 года і 6 ліпеня 1948 года Арджанікідзаўскім райваенкаматам Растоўскай вобласці. Трохразовым кавалерам медаля «За перамогу над Японіяй» стаў старшы сяржант Мішко Міхаіл Арцёмавіч[2].
Апісанне медаля
правіцьМедаль «За перамогу над Японіяй» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм.
На адным боку медаля профільная пагрудная выява Генералісімуса Савецкага Саюза Сталіна І. В., звернутая направа. У верхняй частцы медаля па акружнасці надпіс «ЗА ПОБЕДУ НАД ЯПОНИЕЙ».
На адваротным боку медаля надпіс «3 СЕНТЯБРЯ 1945», над ёй пяціканцовая зорачка.
Усе надпісы і выявы на медалю выпуклыя.
Медаль пры дапамозе вушка і кальца злучаецца з пяцікутнай калодкай, абцягнутай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі шырокая чырвоная палоска, па абодва бакі ад яе: па адной белай палосцы, па адной чырвонай палосцы і па адной вузенькай белай палосцы. Края стужкі абрамлены вузенькімі жоўтымі палоскамі.
Ілюстрацыі
правіць-
Рэверс медаля
-
Пасведчанне да медалю
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Володин А. Н., Мерлай Н. М. Медали СССР. — СПб.: Печатный двор, 1997. — С. 50—51. — ISBN 5-7062-0111-0.
- Колесников Г. А., Рожков А. М. Ордена и медали СССР. — Мн.: Народная асвета, 1986. — С. 18—20, 55.