Гарыхвостка звычайная

(Пасля перасылкі з Звычайная рудахвостка)

Гарыхвостка звычайная, звычайная рудахвостка (Phoenicurus phoenicurus) — невялікая пеўчая птушка з сямейства мухалоўкавых.

Гарыхвостка звычайная

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phoenicurus phoenicurus (Linnaeus, 1758)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  562037
NCBI  121423
EOL  1051610
FW  369349

Апісанне правіць

Птушка памерам 12-15 см, размах крылаў 20,5-24 см. Самец у гнездавы перыяд з белым ілбом, чорным горлам і бакамі галавы, рудымі грудзьмі і цёмна-шэра-блакітным верхам цела. У негнездавы перыяд чорны колер робіцца больш светлым, а белая пляма на лбе амаль знікае. Самка зверху карычнева-шэрая, знізу жаўтавата-карычневая. Маладыя падобныя да самкі, але плямістыя). Увесь год абодва полы з характэрным, іржавым і вельмі рухавым хвастом. Птушка характэрна паторгвае хвастом, пасля чаго ненадоўга замірае. Голас: кароткі флейтавы спеў, які пачынаецца высокім і дзвюма больш нізкімі тонамі.

Пашырэнне правіць

Арэал: Еўропа, Азія да возера Байкал, Каўказ, Блізкі Усход, Іран, Ірак, Паўночна-Заходняя Афрыка. На Беларусі нешматлікі на гнездаванні пералётны і транзітн мігрыруючы від.

Жыве ў лясах, лесапарках і радзей у лесастэпах. Біятоп: рознага тыпу лясы з сярэдняй вільготнасцю і добра развітым падростам, старыя дуплістыя дрэвы; акрамя таго, групы дрэў сярод палёў, паркі са скаламі, мурамі, ярамі, дрэвастоі каля рэк і ручаёў, пасадкі ўздоўж дарог, сады з лісцевымі дрэвамі. У Фенаскандыі дасягае 700 м, у Судэтах — 1300 м, Татрах — 1400 м, Альпах — 2000 над у.м.

Пералётыы від. Месцы зімовак: трапічная Афрыка, Аравійскі паўвостраў.

Асаблівасці біялогіі правіць

Сілкуецца пераважна насякомымі, часам (у халодны час) ягадамі, таму прылёт і адлёт рудахвосткі залежыць ад наяўнасці корму. Бліжэй да красавіка, калі становіцца цёпла, птушкі паступова засяляюць свае ўчасткі. У гэты час яны спяваюць ўвесь светлавы дзень і нават ноччу.

Гняздо ладзіць у дупле (як у штучным, так і ў натуральным), а таксама ў шчылінах будынкаў, пераважна драўляных, радзей (на поўначы арэала) — у ярах, на зямлі паміж каранямі дрэў або пад скаламі. Знешняя частка яго з няшчыльна ўкладзеных завялых лістоў; унутраная — з моху і карэньчыкаў раслін. Высцілка з няшчыльна ўкладзеных невялічкіх пёраў, воўны і шэрсці.

Яйкі (5-7, часам 3-10) з вострым вузейшым канцом, блакітныя.

Падвіды правіць

  • P. p. phoenicurus — Еўропа, паўн. Афрыка, цэнтральная Азія;
  • P. р. samamisicus – Каўказ, Крым, усходняя Турцыя, Блізкі Усход;
  • P. p. algeriensis — паўночна-заходняя Афрыка, паўднёвая Іспанія.

Літаратура правіць