Звычайны мечнік (Conocephalus discolor) — насякомае надсямейства сапраўных конікаў.

Звычайны мечнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Conocephalus discolor Thunberg, 1815


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  420843; 441210
EOL  10916258

Апісанне

правіць

Параўнальна буйнае (11-24 мм), стройнае, з вельмі доўгімі вусікамі, бледна-зялёнае, па краях з карычняватым адлівам насякомае. Уздоўж спіны праходзяць бледныя палосы. Галава конусападобная. Вусікі часам даўжэйшыя за цела амаль у 3 разы. Надкрылы даўжэй за брушка. Крылы даўжэйшыя чым надкрылы. Яйцаклад самкі (9-19 мм) амаль прамы, прыкладна такі ж па даўжыні, як заднія сцёгны. Цэркі самца на вяршыні не загнуты ўгару. Заднія сцёгны знізу звычайна з шыпікамі. Лічынкі могуць быць вострагаловымі і з чорнымі палосамі на спіне.

Пашырэнне

правіць

Транспалеарктычны, суббарэальны і стэпавы від. Сустракаецца ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе. У Беларусі распаўсюджаны лакальна ў басейне р. Прыпяць і Бярэзіна. Насяляе балоты, забалочаныя ўчасткі і пойменныя лугі. Жыве калоніямі.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Імага з'яўляецца ў канцы чэрвеня і жыве да кастрычніка. Гняздуецца калоніямі ля вады ў зарасніках аскакі і чароту. Зрэдку на пустках можна сустрэць выпадкова заляцелых асобін. Дробныя белаватыя яйкі самка адкладае па адным у лісце асакі. Часам самка спачатку робіць адтуліну ў лісце, а затым апускае яйцаклад у яго пазуху.

Корміцца расліннай ежай і дробнымі казуркамі. Есць тлю і вусеняў лускакрылых, і гэтым карысны для чалавека.

Стракатанне чуваць на адлегласці да 3 км. Песня складаецца з аднолькавых серый гукаў з частатой 10 сігналаў у секунду і можа працягвацца без перапынку працяглы час.

Спасылкі

правіць
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT)