Землетрасенне ў Гуаясе (2023)

18 сакавіка 2023 года на поўдні Эквадора адбылося моцнае землетрасенне магнітудай 6,8[1]. Эпіцэнтр знаходзіўся недалёка ад узбярэжжа кантона Балао, прыкладна ў 80 км на поўдзень ад Гуаякіля[2]. Штуршкамі былі закрануты эквадорскія правінцыі Эль-Ора, Азуай і Гуаяс[3], а таксама памежныя раёны Перу[4].

Дата і
час
18 сакавіка 2023
Магнітуда 6,8
Закранутыя
краіны (рэгіёны)
 Эквадор
 Перу
Пацярпелыя 18 загінулых, больш за 400 параненых

Тэктанічная абстаноўка

правіць

У актыўнай тэктоніцы Эквадора дамінуюць наступствы субдукцыі пліты Наска пад Паўднёва-Амерыканскую пліту. Краіна знаходзіцца ў паўночнай вулканічнай зоне, дзе зона субдукцыі рухаецца з хуткасцю 7 см/год на паўночны ўсход[5]. Паўночная частка Эквадора ляжыць над субдуцыраванай часткай хрыбта Карнегі і з’яўляецца вобласцю, дзе пліта Наска лічыцца моцна звязанай з Паўднёва-Амерыканскай плітой, што выклікае незвычайна вялікую дэфармацыю ўнутры пліты[6].

У Эквадоры часта адбываюцца моцныя землятрусы. За мінулыя 250 гадоў адбылося 32 землетрасенні магнітудай 6,0 і больш[1]. 16 красавіка 2016 г. зафіксаваны землятрус магнітудай 7,8. У той дзень загінулі больш за 600 чалавек, яшчэ 27 000 пацярпелі.

Ход падзей

правіць

18 сакавіка 2023 г. адбылося землетрасенне магнітудай 6,8. Штуршкі інтэнсіўнасцю V—VII (умераныя — вельмі моцныя) адчувалі 8.41 мільёнаў чалавек, амаль палова насельніцтва Эквадора. У Гуаякілі зафіксавана інтэнсіўнасць VI (моцная)[1]. Штуршкі адчуваліся ў 13 з 24 правінцый краіны[7].

У агульнай складанасці абрынуліся 84 будынкі, пашкоджаны 180 дамоў, 80 школ, 33 медыцынскія ўстановы, 14 аб’ектаў грамадскай інфраструктуры, 20 аб’ектаў прыватнай інфраструктуры і адзін мост. Улады паведамілі аб 16 загінулых[3] і не менш за 446 пацярпелых[8]

Штуршкі адбыліся таксама на перуанскай тэрыторыі. У Тумбесе, недалёка ад мяжы з Эквадорам, загінулі двое чалавек: 4-гадовая дзяўчынка[9][10] і падлетак[4]. Дзясяткі людзей пацярпелі[11], у тым ліку з-за апоўзняў[12]. У трох правінцыях рэгіёну абрынуліся пяць дамоў, пашкоджаны 38 будынкаў, дзве медустановы і чатыры школы. 32 чалавекі засталіся без даху над галавой, яшчэ 102 пацярпелі[13].

Рэакцыя

правіць

Прэзідэнт Эквадора Гільерма Ласа заклікаў суайчыннікаў захоўваць спакой, дадаўшы, што «брыгады надзвычайных сітуацый мабілізуюцца, каб аказаць усю сваю падтрымку пацярпелым»[14].

Зноскі

  1. а б в National Earthquake Information Center. M 6.8 – 10 km NNW of Baláo, Ecuador. United States Geological Survey (18 сакавіка 2023).
  2. "Southern Ecuador earthquake kills at least 12". 18 March 2023.
  3. а б Fuerte temblor en Ecuador deja al menos 16 muertos (ісп.) (19 сакавіка 2023).
  4. а б Adam Durbin. Ecuador earthquake kills at least 15 people. BBC News (19 сакавіка 2023).
  5. Gutscher, M.-A.; Malavieille, J.; Lallemand, S.; Collot, J.-Y. (1999). "Tectonic segmentation of the North Andean margin: impact of the Carnegie Ridge collision" (PDF). Earth and Planetary Science Letters. 168: 255–270. Архівавана з арыгінала (PDF) 12 жніўня 2022. Праверана 24 August 2010.
  6. Eguez, A.. Database and Map of Quaternary faults and folds of Ecuador and its offshore regions. USGS Open-File Report 03-289 2–3.
  7. Un terremoto de magnitud 6,5 deja al menos 14 muertos en Ecuador. El País (18 сакавіка 2023).
  8. SitRep no. 04 - Sismo Balao, Guayas (ісп.). www.gestionderiesgos.gob.ec.
  9. "Al menos 13 muertos tras un terremoto de magnitud 6,5 en la zona costera de Ecuador". 18 March 2023.
  10. "Sismo en Tumbes EN VIVO: Terremoto de 7 grados alertó a los pobladores de Zarumilla y el epicentro fue en Ecuador". 18 March 2023.
  11. "Videos y fotos del temblor de 7 grados en Tumbes que tuvo su epicentro en Ecuador". 18 March 2023.
  12. "Sismo de Ecuador causó pánico, heridos y daños en norte peruano". 18 March 2023.
  13. "MOVIMIENTO SÍSMICO DE MAGNITUD 6.7 REFERENCIA EN EL DISTRITO DE ZARUMILLA - TUMBES" (PDF). 19 March 2023.
  14. Durbin (18 March 2023). "Southern Ecuador earthquake kills at least 12".