Змаганне (газета)
«Зма́ганне» — газета дэмакратычнага кірунку. Орган Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі. Выдавалася з 28 кастрычніка 1923 да 31 студзеня 1924 года два разы, з № 8 тры разы на тыдзень у Вільні на беларускай мове. Рэдактар-выдавец М. Шыла. Асвятляла эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі, пытанні нацыянальна-вызвольнага руху, развіцця асветы, нацыянальнага мастацтва і культуры. Крытыкавала палітыку ўрада Польшчы за сацыяльны і нацыянальны ўціск, пагардлівым адносіны да беларускай мовы, школы, культуры, за фінансавую нестабільнасць у краіне. Заклікала да стварэння рабоча-сялянскай партыі. Друкавала літаратурна-публіцыстычныя нарысы, рэцэнзіі на кнігі, навукова-папулярным творы. У газеце друкаваліся М. Краўцоў, А. Луцкевіч, С. Рак-Міхайлоўскі, У. Самойла і інш. Выйшаў 31 нумар, з іх 2 канфіскаваны. Апошні нумар — газета-аднадзёнка «Нашае змаганне» — выйшаў 3 лютага 1924 года. Закрыта польскімі ўладамі.
«Змаганне» | |
---|---|
Тып | газета |
Выдавец | Мікола Шыла |
Рэдактар | Мікола Шыла |
Заснавана | 28 кастрычніка 1923 |
Спыненне публікацый | 31 студзеня 1924 |
Палітычная прыналежнасць | Беларуская рэвалюцыйная арганізацыя |
Мова | беларуская |
Галоўны офіс |
Літаратура
правіць- С. В. Говін. «Зма́ганне» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).