Мікола Шыла

палітычны і грамадскі дзеяч, журналіст
(Пасля перасылкі з М. Шыла)

Мікола (Мікалай Язэпавіч) Шыла (1888, мяст. Смаргонь, цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл., паводле іншых звестак, Бакшты[1], цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобл. — 6 красавіка 1948, Браўншвайг, Германія) — беларускі грамадскі і культурны дзеяч, журналіст, рэдактар.

Мікола Шыла
Род дзейнасці журналіст
Дата нараджэння 1888
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1948(1948-04-06)
Месца смерці
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія

правіць

Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Падчас вучобы ўдзельнічаў у нелегальным з'ездзе вучняў настаўніцкіх семінарыяў Беларусі, за рэвалюцыйную дзейнасць быў асуджаны ў 1906 і да 1908 адбываў пакаранне ў Мінскай турме. Як сябра БСГ двойчы абіраўся ў яе ЦК. З 1909 супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва». Удзельнічаў у рабоце Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў Вільні. Падчас вучобы ў Пецярбургу сябра Пецярбургскага таварыства студэнтаў-беларусаў, прымаў удзел у яго культурна-грамадскай рабоце: спяваў у хоры, выступаў у спектаклях, танцаваў, у тым ліку ў трупе І. Буйніцкага. У кастрычніку 1917 дэлегат III з'езда БСГ у Мінску. Удзельнічаў у Першым Усебеларускім з'ездзе (1917). У 1918 сябар Рады БНР. У 1918—1919 настаўнічаў у Будслаўскай беларускай гімназіі. З 1921 зноў у Вільні, удзельнік беларускага руху. Член Беларускага нацыянальнага камітэта. Рэдагаваў газету «Змаганьне» (28.10.1923-31.01.1924), «Голас Беларуса» (14.02.-19.04.1924). Як «зіц-рэдактар» беларускай перыёдыкі шматразова арыштоўваўся польскай адміністрацыяй, сядзеў у Лукішскім астрозе. У 1939 пасля прыходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь, працаваў у рэдакцыі (разам з Максімам Танкам і Натальяй Арсеньевай) у вілейскай абласной газеце "Вілейская праўда" (пазней перайменавана ў "Сялянскую газету"). Падчас Другой сусветнай сусветнай вайны працаваў на культурна-асветнай ніве. Удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе. З 1944 жыў у Германіі. Быў адным з рэдактараў часопіса беларускай эміграцыі «Шляхам жыцця». Пакінуў успаміны, у тым ліку пра А. Гаруна, Я. Купалу, Б. Эпімах-Шыпілу і інш.

  • А што далей? (Кароткі нарыс узаемаадносінаў сярод беларускай эміграцыі). — Браўншвайг, 1948. — 20 с.; [Выд. 2]. — Лёндан: [выдавецтва Хрысьціянскага Аб'еднаньня Беларускіх Работнікаў у Вялікай Брытаніі], 1948. — 16 с.
  • Мае сустрэчы / М. Ш. // Шляхам Жыцьця. — 1947. — № 8 (20). — 31 жніўня. — С. 13—15.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).

Літаратура

правіць