Зміцер Уладзіміравіч Кісель (24 мая 1963, Гродна — 30 верасня 2005, Гродна) — беларускі публіцыст, журналіст, гісторык, грамадскі дзеяч Гарадзеншчыны, сын вядомага антысавецкага падпольшчыка Уладзіміра Кісяля.

Зміцер Кісель
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 24 мая 1962(1962-05-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 верасня 2005(2005-09-30) (43 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Уладзімір Кісель
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, журналіст

Біяграфія

правіць

Дзяцінства і юнацтва

правіць

Дзяцінства было няпростае. Яго бацькі пасля рэпрэсій за антысавецкую дзейнасць былі рэабілітаваныя толькі ў 1960 годзе. Уладзімір Кісель, бацька, быў настаўнікам, удзельнікам антысавецкага падпольнага руху. Арыштаваны ў 1949 годзе ў Гродне, прайшоў канцлагеры і турму.

Зміцер Кісель атрымаў у сям’і беларускае выхаванне. Сям’я была адна з тых выпадкаў, дзе выхаванне — Беларусь па-над усім. Скончыў сярэднюю школу, захапляўся парусным спортам. Пасля скончыў завочна гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У студэнцкі час пасябраваў з Яўгенам Вапай, Міхалам Андрасюком, Янкай Морданем і іншымі беларусамі з Беласточчыны. Міхал Андрасюк не раз успамінаў, які добры час ён правёў са Змітром і што гэта былі за сустрэчы.

Дзейнасць

правіць

У канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя Зміцер Кісель пачынае актыўную грамадска-асветніцкую дзейнасць. Узначальваў навуковую суполку маладзёжы імя Максіма Багдановіча. Ідэя выдаваць уласную газету ў сяброў суполкі нарадзілася перад Калядамі 1988 года. У госці да іх прыехалі тады Янка Мордань, беларускі дзеяч з Беласточчыны і Надзея Артымовіч. Пра сваё выданне размова пайшла пад час сустрэчы ў музеі Багдановіча. Мінчукі тады ўжо мелі свае газеты. Спрачаліся вакол назвы: Зміцер прапаноўваў «Гараднічанка», хтосьці іншы — «Гарадніца», але ўрэшце перамагла прапанова мастака Міхася Баярчука — «Рэанімова». Першы нумар выйшаў на пачатку 1989 года. Там упершыню ў беларускім паваенным друку з’явіліся словы і ноты гімна «Магутны Божа», перададзеныя гарадзенскім сябрам беластоцкімі беларусамі.

На той нумар сябры суполкі імя Максіма Багдановіча збіралі ўласныя грошы. Данута Бічэль-Загнетава звязвалася з Мінскам. Беларускія газеты друкаваліся тады ў Літве, у Літоўскім Доме друку. У адной камуністычнай газеце ў Вільні працаваў хлопец-беларус, ён і дапамагаў. Літоўцы бралі вялізныя грошы, 10 капеек за друкаваную старонку.

Нумары на машынцы набірала Данута Янаўна, затым рабілі макет і везлі ў Вільню, альбо перадавалі праз Мінск. З распаўсюджаннем праблем не было — увесь тыраж разлятаўся за некалькі гадзін.

У 1995 годзе на Свіслацкіх гарадскіх могілках адшукалі магілу Віктара Каліноўскага — ідэолага беларускага нацыянальнага руху і старэйшага брата Кастуся Каліноўскага, які быў кіраўніком збройнага вызваленчага паўстання супраць Расійскай імперыі. Аднаўленнем магілы і памятнага крыжа займаўся Зміцер Кісель, а таксама мясцовы грамадскі актывіст Віктар Трашчановіч, каваль Юрась Мацко з Гродна. Неўзабаве па прапанове гродзенскіх філій партыі Грамада (БСДГ) і грамадскага аб’яднання «Фонд імя Льва Сапегі», якія былі першымі арганізатарамі масавага ўшанавання памяці загінуўшых змагароў, Дзень памяці паўстанцаў 1863-га года пераўтварыўся ў агульнанацыянальны фестываль.

Журналістыка

правіць

Акрамя грамадскай дзейнасці, свой след Зміцер Уладзіміравіч пакінуў і ў журналістыцы. З 90-х гадоў працаваў у тыднёвіку беларусаў у Беластоку «Ніва», Радыё Рацыя і гарадзенскай газеце «Пагоня».

Смерць

правіць

Апошнія 3 гады Зміцер Кісель вельмі хварэў, было слабое сэрца, а яшчэ большаю хваробаю стаў алкаголь. Менавіта ён замяняў адзіноту. Яго адзінота была ўнутры, яна як словы Леаніда Філатава: «Гэта чалавек, якога ведаюць усе і не ведае аніхто». За суткі да смерці Зміцер Кісель вярнуўся з Беластока, дзе быў у сяброў. Прыехаўшы дамоў ён прылёг на канапу, дзе і сустрэў вечны сон. Цела Змітра Уладзіміравіча знайшлі праз некалькі сутак, бо жыў сам.

Памёр ва ўзросце 43-х год у сваёй кватэры (Гродна) 30 верасня 2005 года.

Зноскі

Спасылкі

правіць