Зора калючая (Zora spinimana) — від вандроўных аранеаморфных павукоў з сямейства Miturgidae, распаўсюджаны ў Палеарктыцы. Тыпавы від роду зоры (Zora)[1].

Зора калючая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Zora nemoralis Sundevall, 1833


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  893224
NCBI  1872024
EOL  1207053

Сістэматыка правіць

Род зоры (Zora) некаторыя крыніцы вылучаюць у асобнае сямейства Zoridae.

Апісанне правіць

Самкі 5-7,7 мм даўжынёй, самцы — 4,5-5 мм. Эпігін з невялікай разоркай і вялікай сперматэкай[2]. Від вельмі падобны да Zora silvestris, але карычневыя бакавыя палосы на панцыры вузейшыя за жоўтыя, пры гэтым у Z. silvestris карычневыя бакавыя палосы шырэйшыя за жаўтлявыя. Zora spinimana трохі большая за Z. silvestris і агульны жоўты колер Z. spinimana мае больш цёплае адценне. Z. spinimana мае тры пары вентральных шыпоў на плюсне I і II, а Z. silvestris мае толькі два[3].

Арэал правіць

Zora spinimana мае палеарктычнае распаўсюджанне[1]. У Еўропе гэта звычайны від у заходняй і цэнтральнай Еўропе, у Вялікабрытаніі ён больш распаўсюджаны на поўдні і ва ўсходняй Шатландыі, але становіцца больш лакалізаваным у паўночнай Англіі і заходняй Шатландыі[4].

Біялогія правіць

Самку часта можна знайсці сядзячай на белай шаўковай прасціне, якую яна тчэ, каб абараніць яечны мяшок. Дарослыя асобіны абодвух палоў могуць назірацца на працягу ўсяго года, але ў асноўным з канца вясны да восені з двума відавочнымі пікамі ў пачатку да сярэдзіны лета і ўвосень[4].

Асяроддзе пражывання правіць

Від часта сустракаецца на лугах, звычайна каля зямлі, сярод травы і лісця, але таксама пад камянямі або іншымі прадметамі. Яго таксама можна сустрэць у іншых месцах пражывання, такіх як верасоўнікі, адкрытыя лясы і вярховыя балоты[4].

Зноскі

  1. а б Zora spinimana (Sundevall, 1833). World Spider Catalog. Natural History Museum Bern. Праверана 25 September 2016.
  2. Zora spinimana (Sundevall, 1833). Nentwig W, Blick T, Gloor D, Hänggi A, Kropf C: Spiders of Europe. Праверана 25 September 2016.
  3. Zora spinimana (Sundevall, 1833). University of Copenhagen/Natural History Museum, Aarhus. Праверана 25 September 2016.
  4. а б в Summary for Zora spinimana (Araneae). British Arachnological Society. Праверана 25 September 2016.