Зоя Пятроўна Мельнікава
Зоя Пятроўна Мельнікава (нар. 25 верасня 1954, в. Навасёлкі, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук, прафесар.
Зоя Пятроўна Мельнікава | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 верасня 1954 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Полацкае педвучылішча (1973), БДУ (1981). Працавала настаўніцай ў Астроўшчынскай (Полацкі раён) і Лошніцкай (Барысаўскі раён) сярэдніх школах. З 1984 года ў Брэсцкім педінстытуце. У 1986 годзе стала кандыдатам філалагічных навук. Працавала асістэнтам (1985—1986), старшым выкладчыкам (1986—1987), дацэнтам (1987—1994) кафедры беларускай літаратуры, кафедры беларускага літаратуразнаўства (1994—2003); загадчыкам (2003—2004; 2007—2013) кафедры беларускага літаратуразнаўства. Дэкан (2004—2007) філалагічнага факультэта.
Навуковая дзейнасць
правіцьДаследуе гісторыю літаратуры, сучасную беларускую прозу і паэзію, літаратуру Берасцейшчыны. Аўтар манаграфіі «На горне душы…» (2001), вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў гуманітарных факультэтаў ВНУ, адзін з аўтараў праграмы і падручнікаў для агульнаадукацыйных школ «Родная літаратура» (для 5 і 6 класаў), «Беларуская літаратура» (для 10 і 11 класаў).
Узнагароды
правіць- Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).
Літаратура
правіць- Мельнікава Зоя Пятроўна // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 633—634.
Спасылкі
правіць- Мельнікава Зоя Пятроўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»