Зоя Якаўлеўна Сярова

вучоны

Зоя Якаўлеўна Сяро́ва[1] (22 чэрвеня 1929, Мінск2008) — вучоны ў галіне фітапатафізіялогіі[2], доктар біялагічных навук (1987), прафесар (2001).

Зоя Якаўлеўна Сярова
Дата нараджэння 22 чэрвеня 1929(1929-06-22)
Месца нараджэння Мінск
Дата смерці 2008(2008)
Месца смерці
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР, Flag of Belarus.svg Беларусь
Навуковая сфера патафізіялогія
Месца працы Беларускі навукова-даследчы інстытут харчовай прамысловасці, Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Біялагічны факультэт БДУ
Навуковы кіраўнік Васіль Феафілавіч Купрэвіч
Прэміі
Узнагароды
Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Медаль «Ветэран працы»

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў Мінску. У час Вялікай Айчыннай вайны жыла разам з маці ў Мінску і дапамагала ёй у падпольнай рабоце і выратаванні яўрэйскага насельніцтва[3]. У 1953 годзе скончыла біялагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і працавала навуковым супрацоўнікам ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце харчовай прамысловасці і выкладчыкам у сярэдняй школы ў Трасцянцы[3]. У 1956 годзе паступіла ў аспірантуру ў Аддзел сістэматыкі і фізіялогіі ніжэйшых раслін Акадэміі навук БССР, дзе навучалася пад кіраўніцтвам В. Ф. Купрэвіча[3]. З 1956 года працавала ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі малодшым навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром аддзела, у 1971—1982 гадах — загадчыкам аддзела, з 1987 года — галоўны навуковы супрацоўнік.

Навуковая дзейнасцьПравіць

з. Я. Сяровай належаць навуковыя працы па праблемах фітаімунітэту, абгрунтаванні агульнабіялагічнай канцэпцыі фітагенезу, распрацоўцы новай стратэгіі аховы раслін. Пад яе кіраўніцтвам абаронены 3 кандыдацкія і адна доктарская дысертацыі. Аўтар больш за 170 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій.

Сярод апублікаванага:

  • Метаболизм нуклеиновых кислот у растений в связи с грибной инфекцией. — Мн., 1986. (разам з Г. І. Спірыдонавай);
  • Функции белков в фитопатогенезе. — Мн, 1992. (разам з Л. С. Юшко і Г. М. Падчуфаравай).

УзнагародыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць