Зубрэвічы (Аршанскі раён)
Зубрэвічы — аграгарадок у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Зубрэвічы з’яўляюцца цэнтрам Зубрэвіцкага сельсавета.
Аграгарадок
Зубрэвічы
|
Геаграфія
правіцьМесціцца за 30 км на паўднёвы захад ад Оршы, за 110 км ад Віцебска, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Копысь[3], на рацэ Ульянаўка.
Гісторыя
правіцьВядомы прынамсі з 1444 года як «двор» Зубравічы, цэнтр удзела князя Дзмітрыя Сякіры ў Друцкім княстве. У 7-м індыкце князь склаў тастамент (7-ы індыкт прыпадае на 1429 ці 1444 год, дакумент звычайна датуюць 1444) на карысць жонкі Соф’і, дзяцей і нашчадкаў, паводле якога ўладанні складаліся з «двароў» Зубравічы і Хімы, «зямлі пустой» Дубровенскай, «двароў» Быхаў (пазнейшы Новы Быхаў), Добасна i даннікаў у Турцы (сярод земляў Свіслацкай воласці).[4]
Згадваецца ў 1643 як мястэчка з царквой у складзе Шклоўскай воласці ў Аршанскім павеце ВКЛ[5]. З 1772 г. у складзе Баранскай воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні[6]. Затым у складзе Беларускай і Віцебскай губерняў. З 1938 г. у складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Да 8 красавіка 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Дубраўскага сельсавета.[7]
Насельніцтва
правіць- 1997 год — 446 жыхароў, 209 двароў[3].
Вядомыя асобы
правіць- Янка Сіпакоў (1936—2011), беларускі пісьменнік і перакладчык
Зноскі
- ↑ Белтэлекам Архівавана 21 лістапада 2010. (руск.)
- ↑ Белпошта Архівавана 30 чэрвеня 2010. (руск.)
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
- ↑ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy… S. 57.
- ↑ Biblioteka Czartoryskich w Krakowie, sygn. 9233, ark. 137.
- ↑ Списки землевладельцев и имений Могилевской губернии. Форум. (руск.)
- ↑ Рашэнне Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. № 55 (руск.)
Літаратура
правіць- Зубрэвічы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 118.
- Республика Беларусь. Витебская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 34. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8.
- Республика Беларусь. Витебская область. Оршанский район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2008. — 10 000 экз.