Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі

(Пасля перасылкі з Зураб Цэрэтэлі)

Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі (груз. ზურაბ კონსტანტინეს ძე წერეთი; Тбілісі) — савецкі, грузінскі і расійскі мастак-манументаліст, скульптар, жывапісец, педагог. З 1997 года — прэзідэнт Расійскай акадэміі мастацтваў. Акадэмік АМ СССР (1988; член-карэспандэнт 1979). Герой Сацыялістычнай Працы (1990), народны мастак СССР (1980), народны мастак РФ (1994), лаўрэат Ленінскай прэміі (1976), дзвюх Дзяржаўных прэмій СССР (1970, 1982) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1996). Кавалер ордэна Леніна (1990). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».

Зураб Канстанцінавіч Цэрэтэлі
груз. ზურაბ წერეთელი
Род дзейнасці мастак, скульптар, архітэктар, палітык
Дата нараджэння 4 студзеня 1934(1934-01-04)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Сайт tsereteli.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўтар больш за 5000 твораў жывапісу, графікі, скульптуры, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (фрэскі, мазаікі, пано) і інш. Як мастак-манументаліст аформіў шэраг буйных устаноў, такіх як Ленінскі мемарыял ва Ульянаўску, гасцінічны комплекс у Ізмайлава, Гасцінічны комплекс «Ялта- Інтурыст» у Ялце, курортны гарадок у Адлеры, парк «Рыўера» у Сочы, Палац прафсаюзаў у Тбілісі, Новая сцэна Вялікага тэатра ў Маскве і інш.; як скульптар стварыў мноства манументаў, сярод іх «Дружба навекі» ў Маскве, «Дабро перамагае зло» перад будынкам ААН у Нью-Ёрку, «Нараджэнне новага чалавека» ў Севільі, «Разбурыць сцяну недаверу» ў Лондане, Помнік Зоі Касмадзям’янскай у Рузе і інш.

Зноскі

  1. Церетели Зураб Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Zurab Cereteli // The Fine Art Archive — 2003.